Туча́нка (Ту́чанка[2]) — рака ў Клецкім раёне Мінскай вобласці Беларусі, левы прыток ракі Нача (басейн Дняпра).
Даўжыня ракі 18 км. Плошча вадазбору 93 км². Сярэдні нахіл воднай паверхні 1,4 м/км. Пачынаецца за 1,5 км на паўночны захад ад вёскі Ліскава, вусце за 1 км на паўночны захад ад вёскі Бабкі. Вадазбор у межах Клецкай раўніны[2]. На рацэ каля вёскі Туча плаціна і сажалка (плошча 39 га). Рэчышча каналізаванае.