wd wp Пошук:

Трэшкор

Трэшкор, фасткор[1] — хуткая па тэмпе разнавіднасць хардкор-панку. З’явіўся ў ЗША ў пачатку 80-х[2]. Кірунак да некаторай ступені звязаны з культурай скейтэраў[1].

Гісторыя

Некаторыя прадстаўнікі хардкор сцэны ў ЗША сталі паскараць свой тэмп у пошуках новых формаў музыкі, распрацаваўшы такім чынам новы радыкальны жанр. Гэты жанр развіваўся раўналежна, і нават запазычаў некаторыя яго формы, з англійскім вулічным панкам (street punk), а асабліва з яго поджанром D-beat. Ранні амерыканскі трэшкор уключаў у сябе такія гурты, як Cryptic Slaughter, D.R.I., Septic Death і Siege. Брытанскія Electro Hippies, нямецкія Larm, італьянскія Raw Power і японскія S.O.B. таксама маюць у сваіх песнях прыклады трэшкора.

Трэшкор спарадзіў пауерваёленс (powerviolence) у ЗША, аналагічна таму, як краст-панк (crust punk) спарадзіў грайндкор (grindcore) у Брытаніі. Пауерваёленс гурты адрознівалі сябе ад грайндкор сцэны. Яны пазбягалі ўсялякіх асацыяцый з метал культурай.

У 90-х адбылося адраджэнне трэшкора, гурты, якія першым чынам асацыёўваюцца з пауерваёленсам і грайндкорам, сталі вяртацца да ранніх форм гучання трэшкора. Часам гэтую з’яву завуць банданна трэш (bandanna thrash)[1]. Выбітнымі гуртамі трэшкора з’яўляюцца Code 13, Guyana Punch Line, R.A.M.B.O., Vitamin X, Vivisick, Voorhees і інш.

Беларускія выканаўцы трэшкора

Гл. таксама

Зноскі

  1. 1 2 3 Interview with Max Ward, Maximum Rock’n’Roll Access date: June 19, 2008
  2. Felix von Havoc, Maximum Rock’n’Roll #219 Архівавана 3 кастрычніка 2008. Access date: June 19, 2008

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (2):
Катэгорыя·Жанры панк-року
Катэгорыя·Музычныя жанры