Трыя́да Ві́рхава апісвае тры катэгорыі фактараў, якія, як лічыцца, спрыяюць развіццю трамбоза[1] .
Трыяда названа ў гонар выдатнага нямецкага лекара Рудольфа Вірхава (1821-1902). Тым не менш, элементы, якія складаюць трыяду Вірхава, не былі прапанаваны самім Вірхавым. Па сутнасці, кансэнсус аб прычынах трамбоза, як вынік змены крывацёку, пашкоджання эндатэлію сасудаў, або змены ў саставе крыві, быў прапанаваны праз некалькі дзесяцігоддзяў пасля смерці Вірхава. Тым не менш, у сучасным разуменні фактары, якія прыводзяць да трамбозу, вельмі падобныя на апісанныя Вірхавым. Такім чынам трыяда Вірхава з’яўляецца карыснай канцэпцыяй і ў практыцы лекараў, і ў тэорыі разумення прычын і працэсу трамбоза.[2]
Трыяда ўключае тры кампанента:
Вірхаў[3] | Сучаснасць | Заўвагі |
---|---|---|
Феномен перапыненняў крывацёку | Стаз крыві [4] | Змены крывацёку, адносяцца да некалькі сітуацый (захворванняў). Яны ўключаюць вянозны застой, турбулентнасць, мітральны стэноз, і варыкознае пашырэнне вен. Эквівалентнасць версіі Вірхав і сучаснай медыцына была абмеркавана.[5] |
Феномен, звязаны з раздражненнем сасуда і/або яго наваколля | Траўма эндатэлію або пашкоджанне сасудзістай сценкі | Траўма або параненне эндатэлію ўключае ў сябе ўтварэнне «дзірак» або іншых пашкоджанняў, якія ўзнікаюць ад напружання зруху ці гіпертаніі. Гэта узнікае з-за паверхневага феномену і прокоагулянтных паверхняў такіх як: бактэрыі, рэшткі інародных матэрыялаў, біоматэрыялы імплантатаў і медыцынскіх прыбораў, мембраны актываваных трамбацытаў, і мембраны манацытаў пры хранічным запаленні. |
Феномен згортвання крыві | Гіперкаагуляцыя | Змены ў кансістэнцыі крыві[6]. могуць мець мноства фактараў рызыкі: падвышаная глейкасць, дэфіцыт анцітрамбіна III, нефратычны сіндром, змены пасля цяжкай траўмы ці апёку, распаўсюджванне пухліннага працэсу, у канцы цяжарнасці і родаў. Так сама залежыць ад расы, узросту, курэння і атлусцення (залішняя вага). Усе гэтыя фактары рызыкі самастойна і ва ўзаімадзеянні выклікаюць гіперкоагуляцыю. |