wd wp Пошук:

Трубяцкі бастыён Петрапаўлаўскай крэпасці

Трубяцкі бастыён — адзін з двух заходніх бастыёнаў Петрапаўлаўскай крэпасці ў Санкт-Пецярбургу, звернуты ў бок Васільеўскага вострава. З Нарышкіным бастыёнам яго злучае Кацярынінская курціна, а з Зотавым — Васільеўская курціна. Пабудаваны ў 1703 годзе з зямлі і драўніны пад надзорам князя Ю. Ю. Трубяцкога (адсюль назва), у 1709 годзе перабудаваны ў камені. У 1718 годзе ў адным з казематаў Трубяцога бастыёна ўтрымліваўся сын Пятра Першага царэвіч Аляксей Пятровіч. Казематы ў XVIII стагоддзі выкарыстоўваліся пераважна для патрэб манетнага двара. У 1870—1872 гадах ва ўнутраным двары Трубяцкога бастыёна на месцы разбураных казематаў быў пабудаваны 2-павярховы 5-вугольны будынак палітычнай следчай турмы (69 адзіночных камер).

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (3):
Катэгорыя·Бастыёны
Катэгорыя·Петрапаўлаўская крэпасць
Катэгорыя·Культурная спадчына Расіі