wd wp Пошук:

Трохкаляровы ара

Трохкаляровы ара[1] (Ara tricolor) — вымерлая птушка сямейства папугаевых.

Знешні выгляд

Даўжыня цела 45-50 см, крыла — 26-28 см. Быў ярка-чырвонага колеру, верх галавы жаўтлява-чырвоны, патыліца жоўтая.

Распаўсюджанне

Жыў на Кубе і востраве Хувентуд.

Прычыны знікнення

Да 1800 г. гэты папугай быў даволі шырока распаўсюджаны. Аднак хуткае засяленне вострава, знішчэнне лясоў, якія замяняліся зернавымі, бананавымі і іншымі плантацыямі, а таксама пераслед дзеля яркага апярэння і мяса, прывяло да знікнення віду. Да 1849 заставалася ўсяго 19 асобін, якія жылі у аддаленых раёнах. Папуляцыі не ўдалося аднавіцца. Апошні папугай быў забіты прыблізна ў 1864 годзе ў ваколіцах балота Сьенага-дэ-Сапата. Па непацверджаных дадзеных гэтыя птушкі жылі да 1885 года.

Зноскі

  1. Напісанне Трохкаляровы ара ў адпаведнасці з БЭ ў 18 тамах., Т.1. Мн., 1996, С.442
Тэмы гэтай старонкі (8):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нядаўна вымерлыя віды
Катэгорыя·Жывёлы паводле алфавіта
Катэгорыя·Біялагічныя артыкулы, дзе адсутнічае перанакіраванне з лацінскай назвы таксона
Катэгорыя·Вымерлыя жывёлы
Катэгорыя·Віды, якія зніклі
Катэгорыя·Ара
Катэгорыя·Жывёлы, апісаныя ў 1811 годзе