wd wp Пошук:

Траўнік

Траўнік, Чырвананожка, Кулік-случок (Tringa totanus), народная назва Бакас — птушка роду ўлітаў сямейства бакасавых атраду сеўцападобных.

Апісанне

Дарослы траўнік дасягае велічыні да 30 см, крыху драбнейшы за свайго блізкага родзіча вялікага уліта (Tringa nebularia). Размах крылаў складае да 65 см, а важыць да 170 г. Аранжавая дзюба сярэдняй велічыні, на кончыку чорная. Чырвона-аранжавымі з’яўляюцца і доўгія лапкі, што дало траўніку другую назву «чырвананожка».

Арэал

Траўнік сустракаецца па ўсёй Еўропе і жыве ля узбярэжжаў мораў і ля берагоў дробных вадаёмаў, у тым ліку на балотах і заліўных лугах. Узімку траўнікі часта мігруюць у больш цёплыя паўднёвыя або прыбярэжныя рэгіёны.

Харчаванне

У ежу траўніка ўваходзяць насякомыя, чарвякі, слімакі, ракападобныя, малыя двухстворкавыя і іншыя малюскі. Сваёй доўгай дзюбай ён прачэсвае плыткаводдзе ў пошуках здабычы.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (9):
Катэгорыя·Птушкі Афрыкі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Жывёлы паводле алфавіта
Катэгорыя·Птушкі Еўропы
Катэгорыя·Птушкі Азіі
Катэгорыя·Жывёлы, апісаныя ў 1758 годзе
Катэгорыя·Старонкі з нелікавымі аргументамі formatnum
Катэгорыя·Бакасавыя
Катэгорыя·Віды па-за небяспекай