wd wp Пошук:

Трапапаўза

Будова атмасферы

Трапапаўза (ад грэч.: τροπος — паварот, змяненне і παῦσις - прыпынак) — пераходны слой атмасферы Зямлі паміж трапасферай і стратасферай магутнасцю 1 – 2 км, дзе тэмпература з вышынёй не змяняецца (ізатэрмія).

У зямной атмасферы трапапаўза размешчана на вышынях ад 8-12 км (над узроўнем мора) у палярных раёнах і да 16-18 км над экватарам. Вышыня трапапаўзы залежыць таксама ад пары года (улетку трапапаўза размешчана вышэй, чым узімку) і цыкланічнай дзейнасці (у цыклонах яна ніжэй, а ў антыцыклоне - вышэй).

Трапапаўза адыгравае важную ролю ў цыркуляцыйных і тэрмадынамічных працэсах трапасферы і стратасферы. Яна затрымлівае і перашкаджае пераносу аэразолей і вадзяной пары ад зямной паверхні ў стратасферу. Тут фарміруюцца воблакі верхняга ярусу. Трапапаўза абмяжоўвае развіццё кучава-дажджавых воблакаў, іх пранікненне ў стратасферу і надае ім форму накавальні. У межах трапапаўзы ўзнікаюць струйныя струмені. Адначасова трапапаўза з’яўляецца бар’ерам пранікнення азону са стратасферы ў трапасферу.

Трапапаўза з’яўляецца таксама слоем мінімальнай тэмпературы, дзе ўраўнаважваецца паступленне і расход праменнай энергіі. У тропіках трапапаўза высокая і халодная, у напрамку да палюсоў яе вышыня паступова памяншаецца і яна становіцца цяплей.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (2):
Катэгорыя·Старонкі з нелікавымі аргументамі formatnum
Катэгорыя·Атмасфера