wd wp Пошук:

Трансфобія

Трансфобія — тэрмін, які пазначае розныя віды агіды, нянавісці ці непрымання ў адносінах да транссексуальнасці і/ці да транссексуалаў і транссексуалак. Трансфобія часта прымае форму адмовы прызнаваць права на праяўленне чалавекам сваёй гендарнай ідэнтычнасці. Па-за залежнасцю ад таго, ці з’яўляецца праяўленне трансфобіі наўмысным або не, трансфобія можа мець сур’ёзныя наступствы для тых, на каго яна накіравана.

Шматлікія транссексуальныя людзі таксама адчуваюць на сабе гамафобію з боку асоб, якія некарэктна асацыююць медыцынскі паталагічны стан — расстройства гендарнай ідэнтычнасці — з гомасексуальнасцью.

Падобна іншым формам дыскрымінацыі і ксенафобіі, дыскрымінацыйныя ці інталерантныя паводзіны могуць выражацца непасрэдна (у форме праследавання, нападу ці забойства) або ўскосна (у форме адмовы ўспрымаць транссексуальных людзей на роўных з не-транссексуальнымі). Аднак формы трансфобіі, якія праяўляюцца непасрэдна, могуць праяўляцца і шляхамі, якія не звязаны са злачынствамі.

Гл. таксама

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Ксенафобія
Катэгорыя·Транссексуальнасць
Катэгорыя·Гамафобія
Катэгорыя·Сексізм