wd wp Пошук:

Транслакацыя

Транслакацыя — тып храмасомных мутацый, пры якіх адбываецца перанос участка храмасомы на негамалагічную храмасому. Аснова транслакацыі — абмен негамалагічнымі ўчасткамі храмасом (незакончаная рэкамбінацыя).

Асобна вылучаюць рэцыпрокныя транслакацыі, пры якіх адбываецца ўзаемны абмен участкамі паміж храмасомамі, і Робертсанаўскія транслакацыі, або цэнтрычныя зліцці, пры якіх адбываецца зліццё акрацэнтрычных храмасом з поўнай або частковай стратай матэрыялу кароткіх плячэй.

Транслакацыі, таксама як і іншыя храмасомныя перабудовы, іграюць ролю ў відаўтварэнні, у зніжэнні фертыльнасці, у анкалагічных і прыроджаных спадчынных захворваннях. Розныя транслакацыі ў саматычных клетках прыводзяць да развіцця лімфы, сарком, лейкозаў. Грубыя транслакацыі прыводзяць да зніжэння жыццяздольнасці клеткі і ўсяго арганізма.

Выяўляюцца цытагенетычнымі метадамі.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Храмасомныя перабудовы
Катэгорыя·Храмасомы
Катэгорыя·Мутацыі
Катэгорыя·Старонкі з нелікавымі аргументамі formatnum