wd wp Пошук:

Торэ-Талье

Палац Торэ-Талье (ісп.: Palacio de Torre Tagle) — палац пачатку XVII стагоддзя ў стылі севільскага барока размешчаны па адрасе вуліца Укаялі 363 у цэнтры Лімы. У цяперашні час з’яўляецца штаб-кватэрай Міністэрства замежных спраў Перу.

Галоўны ўваход у палац, уверсе бачны разьбяны порцік з гербам Торэ Талье
Унутраны двор палаца
Карэта маркіза Торэ Талье ў адным з пакояў палаца

Палац быў пабудаваны ў 1735 донам Хасэ Талье і Брахіа, маркізам дэ Торэ Талье, казначэем іспанскага каралеўскага флоту. У 1954—1956 гадах была праведзена капітальная рэканструкцыя палаца пад кіраўніцтвам архітэктара Андрэса Боера.

Галоўны асіметрычны фасад будынка выглядае яскрава і гарманічна, першы паверх абліцаваны каменем, другі пакрыты тынкоўкай, большасць матэрыялаў выкарыстаных пры будаўніцтве былі прывезены з Іспаніі, Панамы і цэнтральнай Амерыкі. Разьбяны порцік палаца увенчаны гербам роду Торэ Талье. Знешні і ўнутраны стыль палаца ўяўляе сабой тыповае севільскае барока з істотным уплывам андалускага мудэхара.

У палацы 14 пакояў, сталовая, кухня, невялікая капліца упрыгожаная золатам і элегантны салон упрыгожаны люстэркамі і цікавай дэкаратыўнай столевай пліткай іспанска-маўрытанскага стылю. У асноўнай зале палаца знаходзяцца два партрэты, маркіза Торэ Талье і яго жонкі.

Перуанскі ўрад набыў палац 27 чэрвеня 1918 года за 320000 соляў, і перадаў яго для выкарыстання МЗС краіны.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·З’явіліся ў 1735 годзе
Катэгорыя·Ліма
Катэгорыя·Палацы Перу
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96