wd wp Пошук:

Ток

Ток — традыцыйная гаспадарчая пабудова для сушкі і абмалоту збажыны. На Віцебшчыне і часткова Магілёўшчыне такамі называлася гумно.

Ток — прамавугольнае, квадратнае, многавугольнае ў плане збудаванне слупавой, каркаснай, вянковай канструкцыі з 1-3 варотамі, глінабітнай пляцоўкай для абмалоту пасярэдзіне, накрытае 2- або шматсхільнай страхой. З 16 ст. такі ў заможных феадальных сядзібах і фальварках ставілі на гумнішчы. Звычайна блакіраваўся з ёўняй або асеццю, адкуль высушаныя снапы падавалі ў ток для абмалоту (г. Давыд-Гарадок Столінскага, вёска Бранчыцы Салігорскага раёнаў і іншыя), радзей стаялі асобна ад асецяў і часам уяўлялі сабой крыжовыя ў плане збудаванні (вёска Брожа Бабруйскага раёна). Такамі таксама называлі адкрытыя глінабітныя пляцоўкі для абмалоту снапоў і аналагічныя пляцоўкі ў гумнах, стадолах, клунях.

Сучасны ток — крытая пляцоўка, дзе спецыяльнымі агрэгатамі сушаць і ачышчаюць зерне.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Драўляная архітэктура
Катэгорыя·Будынкі і збудаванні
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Гаспадарчыя пабудовы