wd wp Пошук:

Таўматавакатангіангакаававатаматэатурыпукакапікімаўнгахаранукупакаівенуакітанатах

Таўматавакатангіангакаававатаматэатурыпукакапікімаўнгахаранукупакаівенуакітанатаху, (маары: Taumatawhakatangihangakoauauotamateaturipukakapikimaungahoronukupokaiwhenuakitanatahu) — узгорак вышынёй 300 м, у Новай Зеландыі. Гэтая назва часта скарачаецца мясцовымі жыхарамі да Таумата для палягчэння ў размовах.

Выгляд узгорка, таблічка з назвай

Прыблізны пераклад гэтага слова гучыць так: «Вяршыня ўзгорка, дзе Таматэа, мужчына з вялікімі каленамі, які скручваўся, залазіў і праглынаў горы, вядомы як ядок зямлі, іграў на сваёй флейце для сваёй каханай.» Гэты тапонім, які змяшчае 82 літары (у беларускай траскрыпцыі), лічыцца самым доўгім у свеце.

Існуе некалькі версій вымаўлення гэтай назвы. Напрыклад, у Кнізе рэкордаў Гінэса запісаная назва, якая складаецца з 92 літар (на англійскай мове).

Жыхары Уэльса, дзе знаходзіцца населены пункт з адным з найдоўгіх у свеце назваў, сцвярджаюць, што гэты тапонім быў выдуманы спецыяльна для таго, каб апярэдзіць самую доўгую назву ў Вялікабрытаніі.

Гл. таксама

Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·Геаграфія Новай Зеландыі
Катэгорыя·Паўночны востраў (Новая Зеландыя)
Катэгорыя·Рэкардсмены Кнігі рэкордаў Гінеса
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Вяршыні вышынёй да 1000 метраў
Катэгорыя·Самыя длінныя словы
Катэгорыя·Горныя вяршыні паводле алфавіта