Таіса Паўлаўна Ільінская (11 мая 1921, Самара, РСФСР — ?) — беларускі вучоны ў галіне заатэхніі і спецыяліст у галіне ветэрынарыі. Доктар біялагічных навук (1971). Заслужаны дзеяч навукі БССР (1981).
Скончыла Маскоўскую ветэрынарную акадэмію (1949). З 1960 года працавала ў Беларускім НДІ жывёлагадоўлі, з 1962 года — загадніца лабараторыі біялогіі размнажэння сельскагаспадарчых жывёл.