wd wp Пошук:

Таццяна Сяргееўна Берлін

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Мартынюк. Таццяна Сяргееўна Берлiн (дзявочае Мартынюк; нар. 9 красавіка 1977, г. Кобрын, Брэсцкая вобласць)  — беларуская шахматыстка.

Біяграфія

Нарадзілася ў сям’і служачых. У 1999 годзе скончыла матэматычны факультэт БрДУ па спецыяльнасці «Матэматыка» з наданнем кваліфікацыі «Настаўнік матэматыкі, інфарматыкі і вылічальнай тэхнікі».

У 1999—2000 гадах — трэнер па шахматах спартыўнай школы г. Кобрына. У 2000 годзе пачала працаваць інжынерам-праграмістам кафедры інфарматыкі і прыкладной матэматыкі і, адначасова, асістэнтам па сумяшчэнню. З 2007 года з’яўляецца выкладчыкам кафедры інфарматыкі і прыкладной матэматыкі, з 2012 года — выкладчыкам кафедры прыкладной матэматыкі i тэхналогiй праграмавання БрДУ. Са студзеня па май 2013 года без адрыву ад вытворчасці прайшла курс «Английский язык для математиков и программистов» у адукацыйным цэнтры «Нью-Тон». З 2011 года па 2013 год — намеснік дэкана матэматычнага факультэта па выхаваўчай працы.

Трэніруе студэнцкую зборную ўніверсітэта па шахматах. У 2000 годзе выканала норму майстра спорту, а ў 2001 годзе — міжнароднага майстра па шахматах. У 2006 годзе на Сусветнай шахматнай алімпіадзе (г. Турын, Італія) у складзе нацыянальнай зборнай Рэспублікі Беларусь выйграла алімпійскае золата на 4 дошцы сярод жанчын. Неаднаразова перамагала і станавілася прызёрам ў першынствах і чэмпіянатах Рэспублікі Беларусь, міжнародных спаборніцтвах[3].

Зноскі

  1. 1 2 ratings.fide.com
  2. FIDE FIDE Standard Ratings as of 31 March 2021 — 2021.
  3. Берлін Таццяна Сяргееўна(недаступная спасылка)
Тэмы гэтай старонкі (10):
Катэгорыя·Нарадзіліся 9 красавіка
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Шахматысты Беларусі
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі
Катэгорыя·Удзельнікі шахматных алімпіяд
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Кобрыне
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра спартсменаў без партрэтаў
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1977 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных