Таццяна Мікалаеўна Саўчук (нар. 1970, Кобрын, Брэсцкая вобласць) — беларуская мовазнаўца, спецыялістка ў галіне рускага, беларускага і тэарэтычнага мовазнаўства, прафесар, доктар філалагічных навук.
Скончыла Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт па спецыяльнасці «руская мова і літаратура».
У 1996 годзе абараніла кандыдацкую дысертацыю «Речевой этикет в русских и белорусских народных сказках». У 2020 годзе абараніла доктарскую «Аргументация в дискурсе гуманитарных наук (на материале русско- и белорусскоязычных текстов». Працуе на кафедры прыкладной лінгвістыкі філалагічнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.
Галіны мовазнаўства, у якіх працуе і можа выступаць у якасці эксперта, апанента: камунікатыўная лінгвістыка, прагмалінгвістыка, лінгвістыка тэксту, культура мовы, стылістыка.