wd wp Пошук:

Таццяна Мікалаеўна Дашкевіч

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Дашкевіч.

Таццяна Мікалаеўна Дашкевіч (нар. 1968, Азярышча, Мінская вобласць) ― рускамоўная пісьменніца Беларусі.

Біяграфія

Дзяцінства прайшло ў Мінску. Бацька ― інжынер, маці ― урач. Пасля школы працавала ў саўгасе, у 1992 годзе скончыла Літаратурны інстытут ў Маскве. Вучылася ў паэтычным семінары Льва Ашаніна. Пасля інстытута некаторы час жыла ў Маскве, затым, выйшаўшы замуж за празаіка і барда Мікалая Шыпілава (1946—2006), з’ехала з ім дадому ў Мінск.

Аўтар шматлікіх асветніцкіх і культуралагічных артыкулаў і нарысаў, публікаваліся ў маскоўскіх і мінскіх газетах і часопісах.[Крыніца?] Вершы друкаваліся ў расійскіх нацыяналістычных часопісах «Наш современник», «Москва», «Молодая гвардия», расійскай нацыяналістычнай газеце «Завтра».

Лаўрэат літаратурнай прэміі імя Андрэя Платонава «Разумнае сэрца» (1996) і прэміі «Імперская культура» ў намінацыі «Музычнае мастацтва» за кнігу серыі «ЖЗЛ» «Аляксей Фацьянаў» (Масква, 2004). Лаўрэат тэлеконкурсу «Залаты грамафон» (2000), дыпламант кінафестывалю «Барадзінская восень». За духоўную дзейнасць узнагароджана граматай Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі[1].

Сябра Саюза пісьменнікаў Расіі (1993) і Саюза пісьменнікаў Беларусі (2006).

Удзельнічае ў духоўна-асветніцкіх фестывалях, выступае з канцэртамі ў Беларусі і Расіі[2].

Ініцыятар узвядзення Свята-Мікольскай царквы у вёсцы Валяр’янава Мінскага раёна, з’яўляецца старастай гэтай парафіі.

Творчасць

Таццяна Дашкевіч вядомая ў першую чаргу як аўтар песянь пад гітару. Аўтар дыск-альбомаў «Адвядзі мяне ў храм», «Вясковы анёл» (выпушчаны Беларускай праваслаўнай царквой), «Мама», «Дзве рыбкі».

Вершы Таццяны Дашкевіч адрозніваюцца натуральнасцю інтанацыі, адчуваннню, лірычнай мелодыкай. З 2000 года пачынае пісаць кнігі для дзяцей, выдадзена больш за 20. Праваслаўныя выдавецтва ахвотна выдаюць яе дзіцячыя кнігі.

Таксама ёю напісана для серыі «Жыццё выдатных людзей» біяграфія Аляксея Фацьянава.

Бібліяграфія

Зноскі

  1. Таццяна Дашкевіч на сайту «Западная Русь»(нявызн.). Архівавана з першакрыніцы 14 сакавіка 2013. Праверана 20 лютага 2013.
  2. Творчая вечарына Таццяны Дашкевіч у Тэатры-студыі кінаакцёра (Мінск)

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (13):
Катэгорыя·Удакладненне арфаграфіі
Катэгорыя·Паэтэсы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Мінскім раёне
Катэгорыя·Паэты Беларусі
Катэгорыя·Пісьменнікі паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з няпэўнай значнасцю
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1968 годзе
Катэгорыя·Артыкулы са сцвярджэннямі без крыніц
Катэгорыя·Узнагароджаныя Граматай Патрыяршага экзарха ўсяе Беларусі
Катэгорыя·Паэты паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Выпускнікі Літаратурнага інстытута імя А. М. Горкага