wd wp Пошук:

Таццяна Дзмітрыеўна Удавенка

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Удавенка. Таццяна Дзмітрыеўна Удавенка (нар. 24 верасня 1954, Арджанікідзаўская Сунжанскага раёна Чачэна-Інгушскай АССР) — беларускі дзяржаўны дзеяч, член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 5-га склікання.

Біяграфія

Скончыла Днепрапятроўскі дзяржаўны ўніверсітэт, інжынер-хімік.

Працавала малодшай медсястрой, рэгістратарам Днепрапятроўскага гарадскога анкалагічнага дыспансера, інжынерам аддзела галоўнага тэхнолага, інжынерам-тэхнолагам Александрыйскага электрамеханічнага завода імя XXV з’езда КПСС Кіраваградскай вобласці УССР, лабарантам цэнтральнай вымяральнай лабараторыі, інжынерам лабараторыі, выконваючым абавязкі старшага інжынера — загадчыкам лабараторыі, старшым інжынерам — загадчыкам лабараторыі, загадчыкам лабараторыі цэнтральнай базы вытворчага абслугоўвання вытворчага аб’яднання «Комінафта» г. Усінска (Комі АССР), дыспетчарам-таваразнаўцам вытворча-камерцыйнага прадпрыемства «ТэхнаМіг» г. Луніна Брэсцкай вобласці.

Дырэктар вытворчага прыватнага ўнітарнага прадпрыемства «Вікторыя».

Дэлегат трэцяга і чацвёртага Усебеларускага народнага сходу.

Выбіралася дэпутатам Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў 26-га склікання, членам Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 5-га склікання[1].

Узнагароды

Узнагароджана медалём «За працоўныя заслугі», юбілейнымі медалямі «70 год вызвалення Рэспублiкi Беларусь ад нямецка-фашысцкiх захопнiкаў», «70 гадоў Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.», Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, медалём Беларускай праваслаўнай царквы святой прападобнай Ефрасінні Полацкай, ганаровымі граматамі Лунінецкага райвыканкама, Лунінецкага раённага Савета дэпутатаў, Брэсцкага аблвыканкама, нагрудным знакам «Лепшы прадпрымальнік года» (2006, 2010), дыпломамі Брэсцкага аблвыканкама «Чалавек года» (2005, 2008) з занясеннем на абласную Дошку пашаны[2].

Зноскі

  1. Удавенка Таццяна Дзмітрыеўна Архівавана 18 жніўня 2020.
  2. ПАРЛАМЕНТ — Нацыянальны сход Рэспублікі Беларусь пятага склікання Архівавана 20 кастрычніка 2021.
Тэмы гэтай старонкі (18):
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Інгушэціі
Катэгорыя·Члены Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 5-га склікання
Катэгорыя·Дэпутаты Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў 26-га склікання
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1954 годзе
Катэгорыя·Выпускнікі Дніпроўскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Узнагароджаныя Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «За працоўныя заслугі»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Інжынеры Беларусі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Сунжы
Катэгорыя·Нарадзіліся 24 верасня
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра дзяржаўных дзеячаў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «70 гадоў Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941-1945 гг.»
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «70 год вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў»