wd wp Пошук:

Таццяна Герардаўна Румянцава

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Румянцава.

Таццяна Герардаўна Румя́нцава (нар. 30 чэрвеня 1953, Мінск, БССР) — беларускі філосаф, сацыяльны антраполаг і культуролаг, прафесар, доктар філасофскіх навук, заслужаны работнік Беларускага дзяржаўнага універсітэта. Займаецца даследаваннем праблем чалавечай агрэсіі, асноватворных канцэптаў прадстаўнікоў нямецкай трансцэндэнтальна-крытычнай філасофіі, асноўных ідэй і тэорый сучаснай заходняй філасофіі.

Біяграфія

Нарадзілася 30 чэрвеня 1953 гады ў Мінску. У 1976 г. з адзнакай скончыла аддзяленне філасофіі гістарычнага факультэта БДУ. З 1976 года працуе на кафедры гісторыі філасофіі і культуры. З 1979 года кандыдат філасофскіх навук, у 1991 годзе абараніла доктарскую дысертацыю («Філасофскі аналіз метадалагічных і канцэптуальных асноў канцэпцый чалавечай агрэсіўнасці»). У 1994 годзе прысвоена званне прафесара. Чытаныя курсы: «Гісторыя замежнай філасофіі», «Філасофія старажытнага Усходу», «Нямецкі ідэалізм канца XVIII-першай трэці XIX стагоддзя», «Асноўныя напрамкі сучаснай філасофіі», «Гісторыя нямецкай класічнай філасофіі» (для студэнтаў спецыяльнасці «Культуралогія» гуманітарнага факультэта) , Спецкурс «Фенаменалогія духу» і «Філасофія духу» . Пад яе навуковым кіраўніцтвам абаронены 11 кандыдацкіх дысертацый, ажыццяўляецца навуковае кіраўніцтва 2 доктарскімі дысертацыямі.

Сфера навуковых інтарэсаў

Асноўныя напрамкі грамадскай працы

Узнагароды, прэміі, навуковыя ступені, навуковыя і ганаровыя званні, кваліфікацыі

Навуковыя працы

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (16):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з ручной вікіфікацыяй альма-матар у картцы
Катэгорыя·Дактары філасофскіх навук
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1953 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Мінску
Катэгорыя·Нарадзіліся 30 чэрвеня
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Артыкулы пра вучоных без партрэтаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з ручной вікіфікацыяй месца нараджэння ў картцы
Катэгорыя·Асобы