wd wp Пошук:

Таццяна Аркадзьеўна Рунец

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Рунец. Таццяна Аркадзьеўна Рунец (нар. 1969, в. Докшыцы, Віцебская вобласць) — беларускі дзяржаўны дзеяч, эканаміст, член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 7-га склікання.

Біяграфія

Скончыла Беларускі дзяржаўны інстытут народнай гаспадаркі імя В. В. Куйбышава, Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь.

Працавала ў фінансавым аддзеле Докшыцкага райвыканкама, эканамістам фінансавага аддзела выканкама Заводскага раёна г. Мінска, галоўным эканамістам, начальнікам аддзела фінансаў галін гарадской гаспадаркі, намеснікам начальніка фінансавага ўпраўлення Мінскага гарвыканкама, начальнікам Галоўнага ўпраўлення Міністэрства фінансаў Рэспублікі Беларусь па г. Мінску. Член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 7 склікання, старшыня Пастаяннай камісіі па эканоміцы, бюджэце і фінансах.

Зноскі

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·Члены Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 7-га склікання
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра дзяржаўных дзеячаў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1969 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»