wd wp Пошук:

Тарас Сайка

Тарас Сайка (1906, Ліпск, цяпер Ганцавіцкі раён — 26 верасня 1973) — пратэстанцкі пастар, рэлігійны і культурна-грамадскі дзеяч беларускага замежжа ў ЗША, удзельнік беларускага хрысціянскага руху XX ст., мецэнат.

Біяграфія

Нарадзіўся ў сялянскай сям’і беларусаў-праваслаўных. Пачатковую адукацыю атрымаў дома. Служыў у польскім войску. Пасля заканчэння службы вярнуўся ў Ліпск. Прыняў святое хрышчэнне. Пры матэрыяльнай падтрымцы місіі «Свет на Востоке» пабудаваў у Ліпску малітоўны дом. З 2-й паловы 1930-х гадоў узначаліў у Ліпску мясцовую царкву баптыстаў. У час Другой сусветнай вайны быў высланы на біблейскія курсы ў духоўную семінарыю[de] ў Відэнест (Германія).

З 1950 года ў ЗША. Жыў і працаваў у Мінеапалісе (Мінесота). Ініцыятар перакладу Бібліі на беларускую мову. Па пытаннях перакладу вёў вялікую перапіску з беларускімі свецкімі і рэлігійнымі дзеячамі на эміграцыі Я. Пятроўскім, Я. Рапецкім, Д. Ясько, Я. Станкевічам. Адзін з арганізатараў і каардынатараў Беларускага біблейскага камітэта па справе перакладу Бібліі. Дзеяч беларускага пратэстанцкага руху ў ЗША. Удзельнічаў у працы з’езда прадстаўнікоў беларускіх евангелічных хрысціян у Канадзе (8-9 верасня 1973).

Зноскі

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (9):
Катэгорыя·Артыкулы пра асоб без партрэтаў
Катэгорыя·Памерлі ў ЗША
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Ганцавіцкім раёне
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1906 годзе
Катэгорыя·Постаці беларускай эміграцыі
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Памерлі ў 1973 годзе
Катэгорыя·Памерлі 26 верасня