wd wp Пошук:

Тарасніца

Малюнак гусіцкай тарасніцы.

Тарасніца (ад чэш. tarasnice ад, магчыма, ісп.: taraxia«вялікая змяя»[1]) — еўрапейскі тып малакалібравай гарматы 15 ст. Тып быў уведзены ў масавы ўжытак гусітамі і выкарыстоўваўся пераважна для непасрэднай агнявой падтрымкі.

Руля была адносна доўгая (21—29 кал.), жалезна-каваная, пазней літая з бронзы і часта мела васьмікантовую форму, узмоцненую вакол каморы. Калібр складаў 4—10 см. Тарасніцы стралялі на адл. да 200—300 м каменнымі кулямі, пазней каванымі і літымі жалезнымі кулямі, пазней жалезнымі кулямі з свінцовай абалонкай. Найчасцей гармата мела брусавы пераносны лафет, часам з дугавым механізмам вертыкальнага навядзення, і транспартавалася на вазах. Гл.далей: гуфніца, фоглер, бамбарда, гакаўніца.

Літаратура

Зноскі

  1. Пд.: Harald Skala. Geschichte der k. k. Artillerie.
Тэмы гэтай старонкі (1):
Катэгорыя·Агнястрэльная зброя