wd wp Пошук:

Тамільская Вікіпедыя

Тамільская Вікіпедыя — раздзел Вікіпедыі на тамільскай мове.

Заснавана ў верасні 2003 году. Другая Вікіпедыя на адной з дравідыйскіх моў, якая здолела перасягнуць рубеж у 10 000 артыкулаў, першай была тэлугская Вікіпедыя. На 12.11.2008 года ўключала ў сябе 15 911 артыкулаў і з’яўлялася 67-й паводле іх колькасці. 25 000-ы артыкул напісаны 6.10.2010 года.

Тамільская Вікіпедыя разглядаецца як важная крыніца інфармацыі на тамільскай мове ў інтэрнэце[1]. Развіццё раздзелу замаруджваецца адсутнасцю камп’ютараў і інтэрнэт-паслуг у сельскіх раёнах штата Таміл Наду і Шры-Ланкі; раздзел развіваецца ў асноўным за кошт тамільскай дыяспары[2].

Зноскі

  1. Tamil Wikipedia 1000 Articles CD Project Proposal — Version 1.0 : MAYU’s Personal Blog Архівавана 6 снежня 2010.
  2. The Photologue of the Tamil Wikipedia Academy | kiruba.com
Тэмы гэтай старонкі (2):
Катэгорыя·Сайты, якія з’явіліся ў 2003 годзе
Катэгорыя·Раздзелы Вікіпедыі