wd wp Пошук:

Тамара Мікалаеўна Суша

У гэтага паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Суша.

Тамара Мікалаеўна Суша

Тамара Мікалаеўна Суша (нар. 2 студзеня 1941) — беларускі лексікограф, педагог.

Кандыдат філалагічных навук, дацэнт Мінскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўніверсітэта, прафесар кафедры лексікалогіі англійскай мовы МДЛУ.

Вывучае праблемы супастаўляльнай лінгвістыкі, тэарэтычныя і практычныя пытанні перакладной лексікаграфіі на матэрыяле англійскай і беларускай моў.

У 1998 годзе ўзнагароджана медалём Францыска Скарыны за шматгадовую плённую навукова-педагагічную дзейнасць, значны асабісты ўклад у развіццё вышэйшай школы.[1]

Навукова-метадычны цэнтр «Слоўнік», МДЛУ

На працягу многіх гадоў з’яўлялася навуковым кіраўніком аўтарскага калектыву (навукова-метадычны цэнтр «Слоўнік», МДЛУ), які займаўся ўкладаннем англійска-беларускіх слоўнікаў. У розныя гады ў яго ўваходзілі: Алена Уладзіміраўна Таболіч; Алена Канстанцінаўна Шчука; Сталіна Адамаўна Ігнатава; Наталля Генрыхаўна Брэйво; Алена Мікалаеўна Шаўлова; Ларыса Валянцінаўна Вікторка; Аксана Васільеўна Семянькевіч; Юлія Мікалаеўна Кардубан; Пітэр Джон Мэё (Peter J. Mayo, Вялікабрытанія).

Англійска-беларускі слоўнік, выдадзены ў 2013 годзе, адносіцца да слоўнікаў сярэдняга памеру. Уключае каля 60 тысяч найбольш ужывальных слоў і ўстойлівых словазлучэнняў сучаснай англійскай мовы, тэрміналогію розных галін ведаў, агульна-палітычную лексіку, англамоўныя лінгвакультурныя рэаліі. У беларускай частцы ўлічаны «Правілы беларускай арфаграфіі і пунктуацыі» 2008 г. Слоўнік разлічаны на шырокае кола карыстальнікаў: перакладчыкаў, выкладчыкаў і студэнтаў вышэйшых навучальных устаноў, настаўнікаў і школьнікаў, а таксама ўсіх, хто карыстаецца і цікавіцца англійскай і беларускай мовамі.

Артыкулы

Кнігі

Слоўнікі

  1. Указ Президента Республики Беларусь № 558 «О награждении группы работников Минского государственного лингвистического университета государственными наградами Республики Беларусь» // Собрание декретов, указов Президента и постановлений Правительства Республики Беларусь, 1998 год, № 33, ст. 839.
Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Кандыдаты філалагічных навук
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1941 годзе
Катэгорыя·Педагогі Беларусі
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся 2 студзеня