wd wp Пошук:

Тамара Антонаўна Перасадзька

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Перасадзька. Тамара Антонаўна Перасадзька (нар. 13 лютага 1922, г. Ерэван, Армянская ССР) — беларускі архітэктар, педагог, адміністратар.

Біяграфія

Скончыла у 1950 годзе Кіеўскі інжынерна-будаўнічы інстытут[1]. У 1957 годзе пераехала ў Брэст[2]. У 1970 годзе скончыла завочную аспірантуру Інстытута будаўніцтва і архітэктуры пры Дзяржбудзе БССР. У 1950—1952 гадах архітэктар, старшы архітэктар Брэсцкага філіяла «Белдзяржпраекта». У 1957—1959 гадах галоўны архітэктар г. Брэста[1].

Калі мяне прызначылі галоўным архітэктарам, я перш за ўсё паехала ў Брэсцкую крэпасць. І мяне ўразіў той яе стан. […] з крэпасці бралі будаўнічы матэрыял на ўчасткі гэтыя. Гэта было жудасна. Прыязджалі ўначы, капалі, вывозілі матэрыял.

Потым прыехаў у наш горад Машэраў. І пачалася такая праца – прывесці крэпасць у парадак, наколькі гэта магчыма, паставіць помнік. Абвясцілі конкурс. Мне як галоўнаму архітэктару горада даручылі арганізацыю ўсяго гэтага. Машэраў запрасіў мяне да сябе і сказаў:

«Вы павінны назіраць за тым, што робіцца ў крэпасці, і мне аб усім паведамляць». Кожны дзень я тэлефанавала Машэраву ў канцы дня і распавядала яму аб усім. Я была сама гэтай справай натхнёная вельмі.[2]

У 1960—1966 гадах старшы архітэктар Брэсцкага «Аблміжкалгасбуда», у 1966—1984 старшы выкладчык Брэсцкага інжынерна-будаўнічага інстытута; у 1985—1988 гадах дырэктар Брэсцкага дома архітэктара. У 1988—1992 гадах дырэктар творчай архітэктурна-праектнай майстэрні «Брэстархпраект»[1].

Член Саюза архітэктараў БССР[1] з 1971 года. Член КПСС з 1964 года[3].

Пражывае ў Брэсце па вул. Савецкай, 32[1].

Узнагароды

Узнагароджана дыпломамі і прэміямі за ўдзел у конкурсах як аўтар і як кіраўнік праектных прац студэнтаў архітэктурнай спецыяльнасці[3], медалём за шматгадовую добрасумленную працу (1982), медалём Беларускага Саюза архітэктараў (1988); 20 Ганаровымі граматамі Беларускага Саюза архітэктараў, Брэсцкага гарвыканкама, Брэсцкага інжынерна-будаўнічага інстытута, грамадскіх арганізацый за шматгадовую творчую дзейнасць, актыўную грамадскую і выкладчыцкую працу[1].

Зноскі

  1. 1 2 3 4 5 6 Пересадько Тамара Антоновна // Кто есть Кто в Республике Беларусь. Архитекторы Беларуси. / Редакционный совет: И. В. Чекалов (пред.) и др. Минск: Энциклопедикс, 2014. −140 с. ISBN 978-985-7090-29-7.(руск.)
  2. 1 2 «Маруся, война у порога». Брестчане поделились воспоминаниями о Брестской крепости Архівавана 18 красавіка 2021.
  3. 1 2 Пересадько Тамара Антоновна // Архитекторы Советской Белоруссии: Биогр. справочник / Союз архитекторов БССР; Сост. В. И. Аникин и др.. — Мн.: Беларусь, 1991. — 262 с. — ISBN 5-338-00611-1.(руск.)

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (19):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1922 годзе
Катэгорыя·Выпускнікі Кіеўскага нацыянальнага ўніверсітэта будаўніцтва і архітэктуры
Катэгорыя·Выкладчыкі Брэсцкага дзяржаўнага тэхнічнага ўніверсітэта
Катэгорыя·Архітэктары XX стагоддзя
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Ерэване
Катэгорыя·Архітэктары Брэста
Катэгорыя·Члены КПСС
Катэгорыя·Нарадзіліся 13 лютага
Катэгорыя·Супрацоўнікі Брэстпраекта
Катэгорыя·Артыкулы пра архітэктараў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Архітэктары паводле алфавіта
Катэгорыя·Архітэктары XXI стагоддзя
Катэгорыя·Члены Беларускага саюза архітэктараў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Архітэктары Беларусі
Катэгорыя·Галоўныя архітэктары Брэста
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Артыкулы пра архітэктараў без партрэтаў