wd wp Пошук:

Тамара Аляксееўна Абакумоўская

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Абакумоўская. Тамара Аляксееўна Абакумоўская (нар. 10 верасня 1932, с. Бутава, цяпер у межах Масквы) — беларускі дзеяч тэатральнага мастацтва, журналіст. Заслужаны работнік культуры Беларусі (1982).

Біяграфія

Скончыла ў 1955 годзе БДУ. 3 1957 года працавала ў рэдакцыях літаратурна-драматычнага вяшчання Беларускага радыё, з 1964 года галоўны рэдактар; у газетах «Савецкая культура», «Рэспубліка». У 19671970 гадах загадчык літаратурнай часткі Беларускага тэатра імя Я. Купалы.

Творчасць

Паводле яе інсцэніровак пастаўлены спектаклі: «Людзі на балоце» І. Мележа (1966, з З. Браварскай), «Рудабельская рэспубліка» паводле С. Грахоўскага (1968) у тэатры імя Я. Купалы; «Гісторыя граху» паводле С. Жаромскага (1973, з Б. Луцэнкам) у Беларускім тэатры імя Я. Коласа. Аўтар інсцэніровак беларускіх твораў для радыё, у т.л. «Расці, Ганька» А. Васілевіч (19731974), «Неруш» (1983) і «Хроніка дзетдомаўскага сада» (1989) В. Казько, «Апошні журавель» А. Жука (1984), радыёп’есы «Чарняхоўскі», сцэнарыяў дакументальных фільмаў.

Зноскі

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (15):
Катэгорыя·Журналісты Беларусі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Кінематаграфісты без IMDb
Катэгорыя·Нарадзіліся 10 верасня
Катэгорыя·Постаці Беларускага радыё
Катэгорыя·Постаці Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы
Катэгорыя·Журналісты XX стагоддзя
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Постаці тэатра
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Артыкулы пра тэатральных дзеячаў без партрэтаў
Катэгорыя·Заслужаныя работнікі культуры Беларускай ССР
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Ленінскім раёне (Маскоўская вобласць)
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1932 годзе
Катэгорыя·Выпускнікі БДУ