wd wp Пошук:

Такубоку Ісікава

Такубоку Ісікава (яп. 石川 啄木; 20 лютага 1886, вёска Сібутамі, прэфектура Іватэ, Японія — 13 красавіка 1912) — японскі паэт, літаратурны крытык, аказаў моцны ўплыў на развіццё паэзіі танка.

Нарадзіўся ў маленькай вёсцы на галоўным японскім востраве Хонсю, адзіным сынам у сям’і небагатага сельскага святара, і пры нараджэнні атрымаў імя Хадзімэ («першынец»). Такубоку — літаратурны псеўданім, упершыню выкарыстаны ў 1903 годзе і які азначае «дзяцел».

Першыя танкі апублікаваны ў 1902 годзе ў такійскім часопісе «Ранішняя зорка». Служыў настаўнікам, затым супрацоўнічаў у часопісах, быў карэктарам. Ісікава Такубоку быў перакананым супернікам вайны. Выдаў зборнікі «Імкненні» (1905), «Жменя пяску» (1910), «Свіст і свісток» (1911), «Сумная цацка» (Апублікаваны пасмяротна).

Памёр у галечы ад туберкулёзу праз месяц пасля смерці маці. На момант смерці яму было ўсяго 26 год.

Зноскі

  1. 1 2 Takuboku Isikava // Babelio — 2007. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Ishikawa Takuboku // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
Тэмы гэтай старонкі (10):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Памерлі ў Токіа
Катэгорыя·Памерлі ў 1912 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся 20 лютага
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Памерлі 13 красавіка
Катэгорыя·Нарадзіліся ў прэфектуры Іватэ
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без беларускага подпісу
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1886 годзе