Такту (балг.: Токту) — хан Балгарыі.
Візантыйскі храніст патрыярх Нікіфар адзначаў у сваёй летапісе, што Такту быў «балгарынам, братам Баяна». Кіраваў усяго каля года. Мяркуецца, што ён паходзіў з балгарскай шляхты, якая выступала за варожую палітыку ў дачыненні да Візантыі. Аднак, перш чым ён пачаў праводзіць якую-небудзь канкрэтную палітыку, у краіне пачалося паўстанне. У канцы кіравання яму прыйшлося ратавацца ўцёкамі, але абраў для ўцёкаў кірунак процілеглы Візантыі — ён бег у землі на поўнач ад Дуная, дзе і загінуў разам са сваімі прыхільнікамі.
Папярэднік: Умор |
Хан Балгарыі 766—767 |
Пераемнік: Паган |