wd wp Пошук:

Тактавік

Тактаві́к — від танічнага верша, колькасць складоў у якім паміж моцнымі націскамі 0—1—2 ці (часцей) 1—2—3. Часам міжнаціскны інтэрвал аб’ядноўвае чатыры ненаціскныя склады. Пропускі націскаў на метрычна моцных месцах рэдкія, затое ў трохскладовых інтэрвалах часта сустракаюцца звышсхемныя націскі на сярэднім складзе. Тактавік, такім чынам, яшчэ больш аддаляецца ад сілаба-танічнага верша, чым дольнік, займае прамежкавае становішча паміж дольнікам і акцэнтным вершам. У беларускую паэзію тактавік увялі на пачатку XX ст. Я. Купала і М. Багдановіч.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (1):
Катэгорыя·Танічнае вершаскладанне