wd wp Пошук:

Тадзіяна Тодараўна Кляшторная

Тадзія́на То́дараўна Кляшто́рная (5 студзеня 1932, Мінск, БССР2 сакавіка 2011) — дзіцячы пісьменнік, старэйшая дачка Тодара Кляшторнага.

Біяграфія

Сям'я Кляшторных. У цэнтры ўнізе – паэт, над ім – жонка з дачкой Тадзіянай, бацька і маці. 1932 г.
Дочкі Тодара Кляшторнага: уверсе Мая і Валя, унізе – Тадзіяна з мужам і сынам.

Нарадзілася ў Мінску. Хросным бацькам Тадзіяны быў Максім Лужанін[1]. Пасля арышту сваёй маці 28 лістапада 1937 апекавалася некоторы час у бацькавай сястры Александрыны, затым у адным з дзіцячых дамоў Мардовіі. Пасля вайны скончыла Лепельскае педагагічнае вучылішча. Пэўны час настаўнічала на Браслаўшчыне, дапамагала гадавацца малодшым сёстрам[2].

Мела траіх дзяцей — двух сыноў і дачку. Пасля смерці мужа апошнім месцам працы быў дзіцячы садок[2].

Разам з сястрой Маяй Кляшторнай прыкладала намаганні па ўшанаванні і папулярызацыі творчасці свайго бацькі. У 2008 прысутнічала на адкрыцці вуліцы імя Тодара Кляшторнага ў вёсцы Камень[3].

Творчасць

Упершыню надрукавалася ў 1971 у лепельскай раённай газеце. Аўтар кніг вершаў для дзяцей «Паўцякалі цацкі» (Мінск: Юнацтва, 1982) і «Пахі вясны» (Мінск: Юнацтва, 1991), укладальніца зборніка вершаў «Песні любай ліры» гуртка «Паэтычная сцяжынка» (Віцебск, 2001).

Некаторы час вяла дзіцячы літаратурны гурток пры Віцебскай гарадской бібліятэцы.

Зноскі

  1. Тадзіяна Кляшторная
  2. 1 2 Анатоль Вярцінскі Спачыла Тадзіяна Кляшторная(нявызн.) (недаступная спасылка). Новы час (25 сакавіка 2011). Архівавана з першакрыніцы 29 красавіка 2011. Праверана 15 студзеня 2012.
  3. Чытанні ў гонар Тодара Кляшторнага(нявызн.). Праверана 15 студзеня 2012.(недаступная спасылка)

Спасылкі

Артыкулы

Тэмы гэтай старонкі (16):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Паэты Беларусі
Катэгорыя·Дзіцячыя пісьменнікі
Катэгорыя·Мемуарысты
Катэгорыя·Памерлі 2 сакавіка
Катэгорыя·Тодар Кляшторны
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі
Катэгорыя·Пісьменнікі паводле алфавіта
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Мінску
Катэгорыя·Беларускамоўныя пісьменнікі
Катэгорыя·Старонкі з няправільным сінтаксісам спасылак на крыніцы
Катэгорыя·Нарадзіліся 5 студзеня
Катэгорыя·Артыкулы пра пісьменнікаў без партрэтаў
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1932 годзе
Катэгорыя·Памерлі ў 2011 годзе