wd wp Пошук:

Тагарская археалагічная культура

Тага́рская культураархеалагічная культура позняга бронзавага веку на поўдні Сібіры ў VII ст. да н.э. — III стагоддзі да н.э. Цэнтрам Тагарскай культуры з’яўлялася Мінусінская катлавіна.

Вывучэнне

Навуковае даследаванне помнікаў Тагарскай культуры пачалося з 1722 г. У самастойную археалагічную культуру вылучана С. А. Цеплаухавым ў 1920-я гг. Сваю сучасную назву атрымала ад наймення вострава на рацэ Енісей, дзе з канца XIX ст. праводзіліся археалагічныя раскопкі.

Паходжанне

Узнікненне Тагарскай культуры атаесамляюць з міграцыяй прадстаўнікоў Афанасьеўскай і Андронаўскай археалагічных культур у Мінусінскую катлавіну. Носьбітамі гэтых культур былі сакі. Захоўваліся некаторыя рысы папярэдняй мясцовай Карасукскай культуры, якая працягвала існаванне пасля з’яўлення мігрантаў. Антрапалагічна тагарцы належылі да еўрапеоідаў.

Асаблівасці

Прынята вылучаць некалькі этапаў развіцця Тагарскай культуры:

Раён распаўсюдання Тагарскай культуры — адзін з найбуйнейшых цэнтраў вытворчасці бронзы ў Еўразіі. Бронза з’яўлялася асноўным металам для вырабу прылад працы і зброі, у тым ліку кінжалаў, навершаў стрэл, коннай збруі. З III ст. да н.э. пачалася вытворчасць жалеза. Дагэтуль яно паступала звонку і было рэдкім.

Найбольш распаўсюджаныя помнікі — штучныя насыпныя курганы з агароджамі з каменных пліт, па кутах агародж — вертыкальна ўкапаныя камяні. Былі таксама знойдзеныя паселішчы, капальні для здабычы медзі, наскальныя малюнкі. Аснову гаспадаркі носьбітаў Тагарскай культуры складалі жывёлагадоўля (асаблівую ролю адыгрывала конегадоўля) і ручное земляробства. Рост вытворчасці садзейнічаў павелічэнню насельніцтва. З’яўленне багатых пахаванняў сведчыць пра наяўнасць сацыяльнай няроўнасці, узнікненні пласта высакароднай арыстакратыі.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Бронзавы век
Катэгорыя·Археалагічныя культуры Расіі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з вікі-разметкай у малюнку карткі
Катэгорыя·Археалагічныя культуры Азіі