wd wp Пошук:

Таварыства з дадатковай адказнасцю

Таварыства з дадатковай адказнасцю — адна з арганізацыйна-прававых форм гаспадарчага таварыства, удзельнікі якога сумесна нясуць дадатковую адказнасць па яго абавязках сваёй маёмасцю.

У адрозненне ад таварыстваў з абмежаванай адказнасцю, удзельнікі таварыства з дадатковай адказнасцю нясуць адказнасць таксама і асабістай маёмасцю ў выпадку неплацежаздольнасці таварыства.

Пры неплацежаздольнасці аднаго з удзельнікаў, яго адказнасць па абавязках таварыства размяркоўваецца між астатнімі ўдзельнікамі ў адпаведнасці з іх укладам[1]. Засноўваецца некалькімі асобамі. Статутны фонд падзяляецца ва ўстаноўчых лістах.

ТДА з’яўляецца падвідам таварыства з абмежаванай адказнасцю і ў Беларусі ёсць досыць пашыраным відам гаспадарчага таварыства. Словы «з дадатковай адказнасцю» павінны быць у назве таварыства.

Заснаванае адным ці некалькімі асобамі таварыства, статутны капітал якога падзелены на долі вызначаных устаноўчымі дакументамі памераў; удзельнікі такога таварыства салідарна нясуць субсідыярную адказнасць па яго абавязацельствах сваёй маёмасцю ў аднолькавым для ўсіх кратным памеры да кошту іх укладаў, які вызначаецца ўстаноўчымі дакументамі таварыства.

Прававы статус

Прававое рэгуляванне дзейнасці таварыстваў з дадатковай адказнасцю адпавядае такому ў таварыстваў з абмежаванай адказнасцю, калі іншае не ўстаноўлена законам ці статутам таварыства.

Адказнасць удзельнікаў

Удзельнікі таварыства з дадатковай адказнасцю адказваюць па яго даўгах сваімі ўнёскамі да статутнага (складачнага) капіталу, а пры недастатковасці гэтых сум дадаткова належачай ім маёмасцю ў аднолькавым для ўсіх удзельнікаў кратным памеры да ўнёску кожнага ўдзельніка. Гранічны памер адказнасці ўдзельнікаў прадугледжваецца ва ўстаноўчых дакументах.

Такім чынам, у выпадку неплацежаздольнасці таварыства з дадатковай адказнасцю, удзельнікі таварыства не толькі губляюць свае ўклады, унесеныя імі ў статутны капітал, але таксама з іх можа быць спагнана пэўная сума для пакрыцця страт таварыства. Гранічны памер дадатковай адказнасці ўдзельнікаў усталёўваецца ў статутных дакументах.

Пашырэнні

Папулярнасць таварыстваў з дадатковай адказнасцю звязваецца з магчымасцю заснавання таварыстваў з абмежаванай адказнасцю. Так, у выпадку недастатковасці сродкаў і маёмасці ў заснавальнікаў для стварэння ТАА, яны могуць прыняць рашэнне аб стварэнні таварыства з дадатковай адказнасцю, гарантаваўшы інтарэсы крэдытораў сваёй уласнай маёмасцю (фактычна дзейнічае па прынцыпе немаёмаснага паручыцельства).

На сённяшні дзень патрабаванні адносна мінімальнага гранічнага памеру статутнага капіталу таварыства з абмежаванай адказнасцю ў Беларусі і Украіне не ўстаноўлены. Пры такіх абставінах ўстанова таварыства з дадатковай адказнасцю не набывае дарэчнасці.

У Беларусі, у адрознанні ад Украіны ці Казахстана, таварыствы з дадатковай адказнасцю з’яўляюцца распаўсюджанымі.

Гэтая форма гаспадарчага таварыства можа выкарыстоўвацца яшчэ і ў тым выпадку, калі законам устаноўлена забарона на ажыццяўленне пэўных відаў дзейнасці таварыствамі з абмежаванай адказнасцю. Так, выключна ў форме таварыства з дадатковай адказнасцю функцыянуюць даверныя таварыствы[2].

Асаблівасці

У цэлым на таварыства з дадатковай адказнасцю распаўсюджваліся палажэнні заканадаўства Рэспубліцы Беларусь «Аб таварыствах з абмежаванай адказнасцю», за выключэннем прадугледжанай для ўдзельнікаў такога таварыства субсідыярнай адказнасці, якую яны неслі па абавязацельствах таварыства салідарна ўсёй сваёй маёмасцю ў аднолькавым для ўсіх кратным памеры да кошту іх укладаў, які вызначаецца ўстаноўчымі дакументамі таварыства. Такім чынам, для ўдзельнікаў таварыстваў з дадатковай адказнасцю не прадугледжвалася абмежаванне адказнасці, якое прадастаўляецца ўдзельнікам (акцыянерам) іншых форм гаспадарчых таварыстваў. Такая ж самая сітуацыя з ТАА і ў Расіі.

Фраза «… з дадатковай адказнасцю» абавязкова павінна была ўключацца ў найменаванне арганізацыі, якая абрала гэтую арганізацыйна-прававую форму.

На практыцы ў Расіі ТДА практычна не сустракаліся, таму і былі ў выніку скасаваныя ў 2014 годзе, а ва Украіне і Казахстане гэта ўвогуле на працягу многіх гадоў — рэдкая форма арганізацыі, што робіць Беларусь адзінай краінай, дзе гэтая форма арганізацыі застаецца распаўсюджаннай[3].

Гл. таксама

Зноскі

  1. А. Лукашэнка. Грамадзянскі кодэкс Рэспублікі Беларусь ад 7 сьнежня 1998 г. № 218-З (артыкул 94) , Прававы партал Рэспублікі Беларусь «Эталон-Анлайн» (12 студзеня 2017). Праверана 10 ліпеня 2018.
  2. Декрет КМУ «Про довірчі товариства» від 17.03.1993 р.
  3. Федеральный закон от 5 мая 2014 г. N 99-ФЗ “О внесении изменений в главу 4 части первой Гражданского кодекса Российской Федерации и о признании утратившими силу отдельных положений законодательных актов Российской Федерации”.
Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Карпаратыўнае кіраванне
Катэгорыя·Тыпы арганізацый
Катэгорыя·Тыпы кампаній
Катэгорыя·Юрыдычныя асобы