wd wp Пошук:

Сіямскія блізняты

Чанг і Энг Банкеры. Малюнак прыкладна 1836 года

Сіямскія блізняты — аднаяйкавыя блізняты, якія не цалкам падзяліліся ў эмбрыянальным перыядзе развіцця і маюць агульныя часткі цела або ўнутраныя органы. Звычайна аплодненая яйцаклетка дзеліцца на шосты дзень пасля зачацця. Сіямскія блізняты ўтвараюцца, калі яйцаклетка дзеліцца вельмі позна, праз 14-15 дзён пасля апладнення. Да гэтага часу клеткі зародка спецыялізуюцца так, што поўны падзел блізнят ва ўлонні маці робіцца немагчымым. Верагоднасць нараджэння сіямскіх блізнят складае прыкладна адзін выпадак на 200000 родаў. Каля паловы сіямскіх блізнят нараджаюцца мёртвымі. Узровень выжывання немаўлят 5-25%. Часцей сіямскія блізняты маюць жаночы пол (70-75% выпадкаў). Некаторыя сіямскія блізняты падвяргаюцца хірургічнаму раздзяленню.

Этымалогія

Тэрмін з’явіўся ў 19 стагоддзі са з’яўленнем братоў Чанг і Энг Банкер (Chang and Eng Bunker; 1811-1874), якія нарадзіліся ў Сіаме (сучасны Таіланд). Шмат гадоў яны гастралявалі з цыркам П. Т. Барнума пад мянушкай «Сіямскія блізняты». Чанг і Энг мелі зрослыя храсткі грудной клеткі (так званыя двайняты-ксіфапагі). У сучасных умовах іх маглі падзяліць. Яны памерлі ў студзені 1874, калі Чанг першым памёр ад пнеўманіі, Энг ў гэты час спаў. Знайшоўшы свайго брата мёртвым, Энг памёр, хоць ён быў здаровы.

Літаратура

Спасылкі

Па-англійску

Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Сіямскія блізняты
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з назвай артыкула
Катэгорыя·Біялогія
Катэгорыя·Захворванні паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з нумарамі старонак
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара