Сі́нчак — возера ў Полацкім раёне Віцебскай вобласці, за 34 км на паўночны ўсход ад горада Полацк, за 9 км на паўднёвы захад ад вёскі Труды, у басейне ракі Дражбітка.
Плошча паверхні 0,03 км². Даўжыня 0,25 км, найбольшая шырыня 0,17 км. Даўжыня берагавой лініі 0,65 км.
Схілы катлавіны вышынёй 10—15 м, пад лесам, на поўдні забалочаны хмызняк. Упадае ручай з возера Сінец.