wd wp Пошук:

Сінекліза

Сінекліза (ад стар.-грэч.: συν — «разам» і ενκλισις - «нахіленне») — вельмі пакаты прагін зямной кары ў межах платформы, які мае ў плане няправільна круглявыя або авальныя абрысы (да некалькіх сотняў, часам больш за тысячу кіламетраў у папярочніку) і глыбіню звычайна да 3-5 км (радзей больш).

Сінеклізы развіваюцца працягла (сотні млн. гадоў), з параўнальна невялікім змяненнем контураў; магутнасць адкладаў і паўната разрэзу ўзрастаюць да цэнтра сінеклізы і змяншаюцца да перыферыі, дзе разрэз характарызуецца багаццем перапынкаў у адкладаназапаўванні. Сінеклізы нярэдка развіваюцца над аўлакагенамі, часта складаюцца з асобных упадзін, ускладненых валамі.

Гл. таксама

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (2):
Катэгорыя·Тэктоніка
Катэгорыя·Старонкі з нелікавымі аргументамі formatnum