wd wp Пошук:

Сярэднянёманская нізіна

Сярэднянёманская нізіна (2001)
Сярэднянёманская нізіна (1977)

Сярэднянёманская нізіна знаходзіцца ў Гродзенскай вобласці, размешчана ўздоўж ракі Нёман.

Рэльеф тэрыторыі значна перапрацаваны і зменены эразійна-дэнудацыйнымі працэсамі ў пасляледавіковы час. Тут існавалі вялікія прыледавіковыя азёры. Пад час паазерскага зледзянення было Скідзельскае прыледавіковае возера, пасля спуску якога Нёман атрымаў сцёк у Балтыйскае мора. Пры раставанні паазерскага ледавіка ўтварылася вялікае Сярэднянёманскае возера. Пры адступленні ледавіка ўзровень возера паніжаўся са 123 м да 115 м. У больш позні галацэнавы час сфарміравалася даліна р. Нёман, якая ў межах Сярэднянманскай нізіны мае эразійны ўрэз да 25—28 м.

Сучасны рэльеф Сярэднянёманскай нізіны — зандравая раўніна з двума ўзроўнямі (больш высокі 130—140 м прымыкае да Лідскай раўніны). Паверхня плоская, плоскаўзгорыстая, ускладнена тэрмакарставымі западзінамі, эолавымі формамі, невялікімі зарастаючымі азёрамі.

Захаваліся лясныя масівы: Гродзенская пушча, Катранская пушча, Ліпічанская пушча.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (2):
Катэгорыя·Нізіны Беларусі
Катэгорыя·Геаграфія Гродзенскай вобласці