wd wp Пошук:

Сяргей Фёдаравіч Алейнік

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Алейнік. Сярге́й Фё́даравіч Але́йнік (нар. 28 студзеня 1965, Мінск) — беларускі палітык і дыпламат.

Біяграфія

Нарадзіўся 28 студзеня 1965 года ў Мінску.

У 1986 годзе скончыў Мінскі педагагічны інстытут. На дыпламатычнай службе з 1992 года. У 1997 і ў 1998 гадах быў прызначаны Пастаянным прадстаўніком Рэспублікі Беларусь пры Арганізацыі па забароне хімічнай зброі. З 5 кастрычніка 2002 года быў Пастаянным прадстаўніком пры аддзяленні Арганізацыі Аб’яднаных Нацый і іншых міжнародных арганізацыях у горадзе Жэневе, змяніўшы на гэтай пасадзе Станіслава Агурцова.

10 красавіка 2008 года быў прызначаны Надзвычайным і Паўнамоцным Амбасадарам Рэспублікі Беларусь пры Святым Прастоле, Надзвычайным і Паўнамоцным Амбасадарам Рэспублікі Беларусь пры Незалежным Ваенным Ордэне Гаспіталераў Святога Яна Ерусалімскага, Родаса і Мальты па сумяшчальніцтве.

9 студзеня 2009 года прызначаны намеснікам Міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь[1].

8 студзеня 2013 года быў прызначаны Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Рэспублікі Беларусь у Злучаным Каралеўстве Вялікабрытаніі і Паўночнай Ірландыі, Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Рэспублікі Беларусь у Ірландыі па сумяшчальніцтве[2].

20 ліпеня 2020 года быў вызвалены з пасады пасла ў сувязі з пераходам да іншага наймальніка[3].

10 лютага 2022 года прызначаны першым намеснікам Міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь[4].

Узнагароды

Зноскі

  1. Постановление Совета Министров Республики Беларусь от 9 января 2009 г. № 12 «Об освобождении и назначении некоторых должностных лиц»
  2. Указ Прэзідэнт РБ № 5 ад 08.01.2013 «Аб прызначэнні С. Ф. Алейника»
  3. Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь № 280 «О С. Ф. Алейнике»(руск.) . Национальный правовой Интернет-портал Республики Беларусь (20 ліпеня 2020).
  4. Лукашэнка абнавіў склад кіраўніцтва МЗС і назначыў новых паслоў
  5. Высокіх дзяржаўных узнагарод удастоены ваеннаслужачыя, будаўнікі і выкладчыкі Беларусі(нявызн.). www.belta.by (27 лістапада 2015).
Тэмы гэтай старонкі (18):
Катэгорыя·Паслы Беларусі ў Вялікабрытаніі
Катэгорыя·Пастаянныя прадстаўнікі Беларусі пры аддзяленні Арганізацыі Аб’яднаных Нацый і іншых міжнародных арганізацыях у Жэневе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Старонкі з няправільным сінтаксісам спасылак на крыніцы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1965 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Паслы Беларусі ў Ватыкане
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Выпускнікі БДПУ імя Максіма Танка
Катэгорыя·Выпускнікі Мінскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўніверсітэта
Катэгорыя·Дыпламаты Беларусі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра дзяржаўных дзеячаў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «За працоўныя заслугі»
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Мінску
Катэгорыя·Намеснікі міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя·Нарадзіліся 28 студзеня