У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Дудко.
Сяргей Рыгоравіч Дудко — беларускі ваеннакамандуючы, генерал-маёр (2016). Удзельнік вайны ў Афганістане.
Удзельнічаў у вайне ў Афганістане.
У 2004 годзе ўзначаліў упраўленне сіл спецыяльных аперацый Генеральнага штаба Узброеных сіл Рэспублікі Беларусь[1].
22 лютага 2016 года прысвоена воінскае званне генерал-маёра[2].
Да 21 снежня 2017 года працаваў начальнікам упраўлення тэрытарыяльнай абароны — намеснікам начальніка Генеральнага штаба Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь[3].
Працаваў прадстаўніком Савета міністраў абароны краін — удзельніц СНД і Рэспублікі Беларусь. З 3 лістапада 2017 года па 14 ліпеня 2020 года працаваў намеснікам кіраўніка Антытэрарыстычнага цэнтра краін — удзельніц СНД[4].
16 лістапада 2021 года абраны старшынёй Беларускай федэрацыі стралковага спорту[5].