wd wp Пошук:

Сяргей Мірзоевіч Авакаў

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Авакаў. Сяргей Мірзоевіч Авакаў (нар. 1955, г. Мінск) — беларускі спецыяліст у галіне тэхналогіі і абсталявання паўправаднікоў, матэрыялаў і прыбораў электроннай тэхнікі. Доктар тэхнічных навук (2008), прафесар.

Біяграфія

Скончыў Мінскі радыётэхнічны інстытут (спецыяльнасць «Аўтаматызаваныя сістэмы кіравання», 1977).

Працаваў у ААТ «КБТЭМ-ОМА» (Мінск; з 1984, вядучы канструктар, начальнік лабараторыі, аддзела, намеснік галоўнага інжынера па электроніцы, тэхнічны дырэктар, галоўны канструктар кантрольна-вымяральнага абсталявання, з 2007 — дырэктар), адначасова выкладчыкам Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта інфарматыкі і радыёэлектронікі (факультэт камп’ютарнага праектавання, кафедра электроннай тэхнікі і тэхналогіі, прафесар).

Узнагароды

Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь у галіне навукі і тэхнікі (2000, у аўтарскім калектыве) — за працу «Стварэнне і асваенне ў вытворчасці комплекса канкурэнтаздольнага прэцызійнага абсталявання для вырабу высокадакладных арыгіналаў тапалогій вырабаў электроннай тэхнікі». Узнагароджаны медалём Францыска Скарыны (2013).

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (15):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Выпускнікі БДУІР
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Выкладчыкі БДУІР
Катэгорыя·Лаўрэаты Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя·Канструктары
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём Францыска Скарыны
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Мінску
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Дактары тэхнічных навук
Катэгорыя·Артыкулы пра вучоных без партрэтаў
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1955 годзе