wd wp Пошук:

Сяргей Мікалаевіч Далідовіч

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Далідовіч. Сярге́й Мікала́евіч Далідо́віч (18 мая 1973, Орша, БССР) — беларускі лыжнік, пераможца этапу Кубка свету, удзельнік 6 Алімпійскіх гульняў.

У Кубку свету Далідовіч дэбютаваў у 1993 годзе, у сакавіку 2001 года атрымаў сваю першую, і адзіную, перамогу на этапе Кубка свету. Апрача перамогі на сённяшні момант мае 1 бронзавы медаль Кубка свету. Найлепшым дасягненнем Далідовіча ў агульным заліку Кубка свету з’яўляецца 31-е месца ў сезоне 2000-01.

На Алімпіядзе-1994 у Лілехамеры быў 37-ы ў гонцы на 30 км вольным ходам, 70-ы ў гонцы на 10 км класікай, 51-ы ў гонцы пераследу і 12-ы ў эстафеце.

На Алімпіядзе-1998 у Нагана заняў 36-е месца ў гонцы на 30 км класікай, 31-е месца ў гонцы на 50 км каньком і 14-м у эстафеце, апрача таго стартаваў у гонцы на 10 км, але не дабраўся да фінішу.

На Алімпіядзе-2002 у Солт-Лэйк-Сіці стартаваў у трох гонках: мас-старт 30 км — 14-е месца, пераслед 10+10 км — не фінішаваў, эстафета — 15-е месца.

На Алімпіядзе-2006 у Турыне заняў 12-е месца ў мас-старце на 50 км.

На Алімпіядзе-2010 у Ванкуверы, стартаваў у чатырох гонках: 15 км вольным стылем — 35-е месца, дуатлон 15+15 км — не фінішаваў, камандны спрынт — не фінішаваў, мас-старт 50 км — 25-е месца.

За сваю кар’еру браў удзел у 9 чэмпіянатах свету, найлепшы вынік — 4-е месца ў дуатлоне на 30 км на чэмпіянаце свету 2011 года ў Гольменколене. На гэтым чэмпіянаце Сяргей Далідовіч у мас-старце на 50 км упэўнена ішоў у групе лідараў і фактычна прэтэндаваў на прызавое месца, але за колькісот метраў да фінішу паваліўся і зламаў палку, у выніку чаго фінішаваў толькі дзясяты.

На Алімпіядзе-2014 у Сочы фінішаваў пяты ў гонцы на 50 км. Пазней некалькіх расійскіх лыжнікаў рашэннем камісіі МАК прызналі вінаватымі ў парушэнні антыдопінгавых правілаў. Сярод дыскваліфікаваных Максім Вылягжанін, што фінішаваў на 2-м месцы, 1-е месца было ў Аляксандра Лягкова, якога таксама пазбавілі медаля. У выніку Сяргею Далідовічу мог дастацца бронзавы медаль. Аднак спартыўны арбітражны суд CAS адмяніў рашэнне МАК.

У 2018 годзе Сяргей Далідовіч завяршыў спартыўную кар’еру.

Разам з сямʼёй пераехаў з Беларусі ў Польшчу ў пачатку 2022 года.

Зноскі

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (16):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Оршы
Катэгорыя·Спартсмены паводле алфавіта
Катэгорыя·Нарадзіліся 18 мая
Катэгорыя·Лыжнікі на зімовых Алімпійскіх гульнях 1994 года
Катэгорыя·Лыжнікі Беларусі
Катэгорыя·Лыжнікі на зімовых Алімпійскіх гульнях 2002 года
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра спартсменаў без партрэтаў
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Лыжнікі на зімовых Алімпійскіх гульнях 1998 года
Катэгорыя·Лыжнікі на зімовых Алімпійскіх гульнях 2006 года
Катэгорыя·Лыжнікі на зімовых Алімпійскіх гульнях 2010 года
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Лыжнікі паводле алфавіта
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1973 годзе