wd wp Пошук:

Сяргей Барысавіч Іваноў

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з падобнымі імёнамі, гл. Іваноў і Сяргей Іваноў.

Сяргей Барысавіч Іваноў (нар. 31 студзеня 1953, Ленінград) — расійскі дзяржаўны дзеяч, першы намеснік старшыні Урада Расіі (2007—2008), намеснік старшыні Урада Расіі (2005—2007, 2008—2011), міністр абароны Расіі (2001—2007), кіраўнік адміністрацыі Прэзідэнта Расіі (2011—2016), генерал-палкоўнік ФСБ Расіі ў запасе.

Раннія гады

Скончыў перакладчыцкае аддзяленне філалагічнага факультэта Ленінградскага дзяржаўнага ўніверсітэта і ваенную кафедру пры ім (1975), вышэйшыя курсы КДБ СССР у Мінску (1976), Чырванасцяжны інстытут КДБ СССР (1981).

У 1974 годзе адпраўлены вывучаць англійскую мову ў Ілінгскі тэхнічны каледж (Вялікабрытанія).

У 1975 годзе быў прыняты на службу ў КДБ СССР. У 1976—1977 гадах — супрацоўнік 1-га (кадравага) аддзела Упраўлення КДБ па Ленінграду і Ленінградскай вобласці, дзе працаваў у адным падраздзяленні разам з будучым Прэзідэнтам Расійскай Федэрацыі Уладзімірам Пуціным.

Працаваў да 1985 ў рэзідэнтуры ў Фінляндыі, а затым у Кеніі.

У 1991—1998 гадах працягнуў працаваць у Службе знешняй разведкі Расіі. Службу ў разведцы скончыў першым намеснікам дырэктара Еўрапейскага дэпартамента СВР Расіі.

Дзейнасць

12 мая 2008 года ва ўрадзе У. У. Пуціна заняў пасаду намесніка Старшыні Урада Расійскай Федэрацыі. Курыраваў пытанні ваеннай прамысловасці.

З 22 снежня 2011 года — кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта Расійскай Федэрацыі.

Зноскі

  1. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #129435783 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 27 красавіка 2014.

Спасылкі

Папярэднік:
Уладзімір Уладзіміравіч Пуцін
Сакратар Савета Бяспекі Расіі
19992001
Пераемнік:
Уладзімір Барысавіч Рушайла
Папярэднік:
Маршал Расійскай Федэрацыі
Ігар Дзмітрыевіч Сяргеяў
Міністр абароны Расіі

20012007
Пераемнік:
Анатоль Эдуардавіч Сердзюкоў
Тэмы гэтай старонкі (38):
Катэгорыя·Члены «Адзінай Расіі»
Катэгорыя·Постаці спецслужбаў Расіі
Катэгорыя·Дзяржаўныя дзеячы Расіі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Санкт-Пецярбургу
Катэгорыя·Сакратары Савета бяспекі Расіі
Катэгорыя·Члены Савета бяспекі Расіі
Катэгорыя·Кавалеры ордэна «За заслугі перад Айчынай» 1 ступені
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «Данк»
Катэгорыя·Намеснікі Старшыні Урада Расійскай Федэрацыі
Катэгорыя·Кавалеры ордэна «За заслугі перад Айчынай» 3 ступені
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Чырвонай Зоркі
Катэгорыя·Кавалеры ордэна «За асабістую мужнасць» (СССР)
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Дружбы (Казахстан)
Катэгорыя·Кіраўнікі Адміністрацыі прэзідэнта Расіі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Выпускнікі Чырванасцяжнага інстытута КДБ
Катэгорыя·Кавалеры ўкраінскага ордэна «За заслугі» 1 ступені
Катэгорыя·Кавалеры ордэна «За заслугі перад Айчынай» 4 ступені
Катэгорыя·Кавалеры ордэна «За заслугі перад Айчынай» 2 ступені
Катэгорыя·Кавалеры ордэна «За ваенныя заслугі»
Катэгорыя·Першыя намеснікі Старшыні Урада Расійскай Федэрацыі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Члены КПСС
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1953 годзе
Катэгорыя·Міністры абароны Расійскай Федэрацыі
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём Сталыпіна
Катэгорыя·Выпускнікі філалагічнага факультэта Санкт-Пецярбургскага дзяржаўнага ўніверсітэта
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «У памяць 850-годдзя Масквы»
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Пашаны
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «70 гадоў Узброеных Сіл СССР»
Катэгорыя·Нарадзіліся 31 студзеня
Катэгорыя·Генерал-палкоўнікі (РФ)
Катэгорыя·Супрацоўнікі КДБ СССР
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «За ўмацаванне баявой садружнасці» (Мінабароны Расіі)
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Аляксандра Неўскага (Расійская Федэрацыя)
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных