wd wp Пошук:

Сяргей Анатольевіч Старасцін

Сяргей Анатольевіч Старасцін (руск.: Серге́й Анато́льевич Ста́ростин; 24 сакавіка 1953, Масква30 верасня 2005, Масква) — выбітны расійскі лінгвіст, паліглот, спецыяліст у галіне кампаратывістыкі, усходазнаўства, каўказазнаўства і індаеўрапеістыкі. Сын літаратара, перакладчыка, паліглота Анатоля Старасціна, брат філосафа і гісторыка навукі Барыса Старасціна. Член-карэспандэнт Расійскай акадэміі навук Аддзялення літаратуры і мовы (мовазнаўства). Загадчык Цэнтрам кампаратывістыкі Інстытута ўсходніх культур і антычнасці РГГУ, галоўны навуковы супрацоўнік Інстытута мовазнаўства РАН, ганаровы доктар Лейдэнскага ўніверсітэта (Нідэрланды).

Біяграфія

Нарадзіўся 24 сакавіка 1953 ў Маскве. Лінгвістыкай пачаў захапляцца ўжо ў школьныя гады. Скончыў Аддзяленне структурнай і прыкладной лінгвістыкі філалагічнага факультэта МДУ ім. Ламаносава ў 1975 г. У якасці асноўнай мовы вывучаў японскую. Яшчэ студэнтам апублікаваў працу па рэканструкцыі праяпонскай мовы, якая зрабіла вялікае ўражанне на спецыялістаў. У перыяд вучобы рэгулярна ўдзельнічаў у лінгвістычных экспедыцыях на Паўночны Каўказ. Валодаў фенаменальнай здольнасцю хутка засвойваць і творча прерапрацоўваць велізарныя аб’ёмы інфармацыі. Адразу пасля заканчэння МДУ паступіў у аспірантуру ў Інстытут усходазнаўства АН СССР. Кандыдацкая дысертацыя (1979) на тэму «Рэканструкцыя старажытнакітайскай фаналагічнай сістэмы» (была рэкамендавана апанентамі для абароны ў якасці доктарскай), доктарская дысертацыя (1992) па праблемах алтайскай рэканструкцыі. 30 мая 1997 г. абраны членам-карэспандэнтам Расійскай акадэміі навук па Аддзяленню літаратуры і мовы (мовазнаўства). Удзельнічаў у шэрагу міжнародных праектаў у Нідэрландах, ЗША (у тым ліку ў Інстытуце Санта-Фэ, куды яго рэкамендаваў нобелеўскі лаўрэат па фізіцы Мюрэй Гел-Ман, да яго ніколі не было ніводнага лінгвіста). Акрамя навуковай дзейнасці, займаўся выкладаннем.

Сяргей Старасцін памёр 30 верасня 2005 года ад інфаркту міякарда пасля лекцыі ў РГГУ.

Зноскі

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (35):
Катэгорыя·Выпускнікі філалагічнага факультэта МДУ
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1953 годзе
Катэгорыя·Члены-карэспандэнты РАН
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Дактары філалагічных навук
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без подпісу
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Алтаісты
Катэгорыя·Памерлі ад інфаркту міякарда
Катэгорыя·Пахаваныя на Данскіх могілках
Катэгорыя·Памерлі ў Маскве
Катэгорыя·Кетолагі
Катэгорыя·Япаністы
Катэгорыя·Кампаратывісты
Катэгорыя·Каўказазнаўцы
Катэгорыя·Нарадзіліся 24 сакавіка
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з ручной вікіфікацыяй месца нараджэння ў картцы
Катэгорыя·Індаеўрапеісты
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Мовазнаўцы Расіі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Маскве
Катэгорыя·Усходазнаўцы Расіі
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Выпускнікі МДУ
Катэгорыя·Этымолагі
Катэгорыя·Прыкладныя лінгвісты
Катэгорыя·Памерлі ў 2005 годзе
Катэгорыя·Памерлі 30 верасня
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Гісторыкі мовы
Катэгорыя·Постаці расійскай сіналогіі
Катэгорыя·Паліглоты
Катэгорыя·Русісты
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з ручной вікіфікацыяй месца смерці ў картцы