wd wp Пошук:

Сяргей Аляксандравіч Пеліх

Сяргей Аляксандравіч Пеліх (13 лютага 1946, в. Мартыніўка, Палтаўская вобласць, Украіна — 3 лістапада 2020) — беларускі эканаміст і гаспадарчы дзеяч. Доктар эканамічных навук (1993), прафесар (2001).

Біяграфія

Скончыў Днепрапятроўскі механічны тэхнікум, Краснаярскі політэхнічны інстытут (спецыяльнасць «Рухавікі лятальных апаратаў», 1971), Беларускі дзяржаўны інстытут народнай гаспадаркі імя В. У. Куйбышава (1983).

Працаваў у Краснаярскім машынабудаўнічым заводзе (1971—1973); Дзіўнагорскім заводзе нізкавольтнай апаратуры (Краснаярскі край; 1973—1978, начальнік цэха, начальнік вытворчасці); Смаргонскім заводзе аптычнага станкабудавання (1978—1994, з 1985 — генеральны дырэктар); Беларускім дзяржаўным эканамічным універсітэце (1995—2003); Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь (2003—2020; у 2004—2007 — загадчык кафедры дзяржаўнага рэгулявання эканомікі, з 2007 — прафесар кафедры эканомікі арганізацыі).

Навуковыя інтарэсы: праблемы развіцця сацыяльнай сферы; выкарыстанне аперацыйна-эканамічных механізмаў кіравання і павышэння эфектыўнасці вытворчага працэсу на прадпрыемствах; эканоміка кіравання рэгіёнам; дзяржаўнае рэгуляванне эканомікай; грашова-крэдытнае рэгуляванне эканомікі; вытворчы менеджмент.

Узнагароды

Званне «Заслужаны работнік прамысловасці Беларусі» (1991).

Бібліяграфія

Літаратура

Зноскі

Тэмы гэтай старонкі (20):
Катэгорыя·Выпускнікі Краснаярскага дзяржаўнага тэхнічнага ўніверсітэта
Катэгорыя·Выкладчыкі Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Памерлі 3 лістапада
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1946 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Нарадзіліся 13 лютага
Катэгорыя·Заслужаныя работнікі прамысловасці Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя·Выкладчыкі БДЭУ
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Выпускнікі БДЭУ
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без беларускага подпісу
Катэгорыя·Памерлі ў 2020 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Палтаўскай вобласці
Катэгорыя·Дактары эканамічных навук
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Артыкулы пра вучоных без партрэтаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»