У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Барташ. .mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst a,.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst span.iw{display:inline-block}.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst a::first-letter,.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst span.iw::first-letter{text-transform:capitalize}
Сяргей Іванавіч Барташ (нар. 5 красавіка 1974, в. Рапяхі, Пружанскі раён) — беларускі дзяржаўны дзеяч.
Нарадзіўся ў 1974 годзе ў вёсцы Рапяхі Пружанскага раёна Брэсцкай вобласці. Скончыў Гродзенскі дзяржаўны сельскагаспадарчы інстытут, Інстытут павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кадраў Брэсцкага дзяржаўнага тэхнічнага ўніверсітэта, Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь. Працоўную дзейнасць пачынаў аграномам, галоўным аграномам у калгасах імя Чапаева і «Дружба» Пружанскага раёна. Больш за дзесяць гадоў узначальваў ААТ «Лінаўскае» Пружанскага раёна[1], быў дэпутатам Пружанскага райсавета[2].
У 2016 годзе назначаны намеснікам старшыні, затым першым намеснікам старшыні — начальнікам упраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні Кобрынскага райвыканкама. У 2019—2020 гады ўзначальваў камітэт па сельскай гаспадарцы і харчаванні Брэсцкага аблвыканкама, з 20 кастрычніка 2020 года старшыня Бярозаўскага райвыканкама. 3 кастрычніка 2022 года прызначаны памочнікам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь — інспектарам па Гомельскай вобласці[1].