wd wp Пошук:

Сямён Антонавіч Навумовіч

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Навумовіч. Сямён Антонавіч Навумовіч (нар. 1954) — беларускі вучоны ў галiне артапедычнай стаматалогii. Доктар медыцынскіх навук, прафесар[1].

Біяграфія

Скончыў стаматалагічны факультэт МДМІ ў 1976 годзе[2].

У 1982 г. паступіў у вочную аспірантуру Мінскага дзяржаўнага медыцынскага інстытута пры кафедры артапедычнай стаматалогіі[2].

З 01.09.85 г. па 01.09.1993 г. — асістэнт вышэйназванай кафедры[2].

З 02.01.1990 г. па 01.09.1994 г. — намеснік дэкана стаматалагічнага факультэта. У кастрычніку 1991 г. абраны на пасаду дацэнта. З 01.07.1993 г. і па цяперашні час загадвае кафедрай артапедычнай стаматалогіі БДМУ[1].

21.01.1987. абараніў дысертацыю на суісканне вучонай ступені кандыдата медыцынскіх навук на тэму. У 1993 годзе прысуджана вучонае званне дацэнта[2].

26.12.2001 г. абараніў дысертацыю на суісканне вучонай ступені доктара медыцынскіх навук[2].

24.09.2003 г. прысвоена вучонае званне прафесара па спецыяльнасці «Клінічная медыцына»[2].

У 2018 годзе прафесар Навумовіч С. А. у калектыве аўтараў атрымаў Прэмію Урада РФ у галіне навукі і тэхнікі за навуковае абгрунтаванне, распрацоўку і ўкараненне ў клінічную практыку сучасных эфектыўных і дзейсных метадаў рэабілітацыі хворых з сацыяльна значнымі стаматалагічнымі захворваннямі[2].

Прысвоена ганаровае званне «Заслужаны дзеяч навукі Рэспублікі Беларусь» указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 16.06.2020 нумар 215[2].

Навуковая дзейнасць

Навуковыя працы па лазернай тэхналогіі, выкарыстанню матэматычных і галаграфічных метадаў у стаматалогіі, комплексным лячэнні анамалій і дэфармацый зубасківічнай сістэмы[1].

Узнагароды

Зноскі

  1. 1 2 3 Навумовіч, Сямён Антонавіч (доктар медыцынскіх навук, стаматалогія; нар. 1954) (руск.)
  2. 1 2 3 4 5 6 7 8 Наумович Семен Антонович (руск.)

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (10):
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Артыкулы пра асоб без альма-матар
Катэгорыя·Стаматолагі СССР
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Артыкулы пра вучоных без партрэтаў
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Стаматолагі Беларусі