wd wp Пошук:

Сямён Аляксандравіч Клінцэвіч

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Клінцэвіч. Сямён Аляксандравіч Клінцэвіч (красавік 1899, мястэчка Трабы, Ашмянскі павет, Віленская губерня, цяпер Іўеўскі раён Гродзенскай вобласці — 7 кастрычніка 1937, Менск, НКУС) — дзеяч рэвалюцыйнага руху ў Заходняй Беларусі, публіцыст.

Біяграфія

З сялянскай сям’і. Брат Пятра Клінцэвіча. Падчас Першай сусветнай вайны ў бежанстве ў Самары. Удзельнічаў у грамадзянскай вайне, з 1918 года ў Чырвонай гвардыі. Увосень 1919 года быў накіраваны на курсы ў Саратаўскую партшколу. Член РКП(б) з лістапада 1921 года. З чэрвеня 1921 года ў Беларусі; працаваў у Слуцку ў партыйных і савецкіх органах. У канцы 1921 года накіраваны на падпольную работу ў Заходнюю Беларусь. З 1923 года член КПЗБ. Неаднаразова арыштоўваўся польскімі ўладамі.

З мая 1924 года жыў у БССР. Вучыўся ў Камуністычным універсітэце Беларусі. З канца 1926 года працаваў у Заслаўскім райвыканкаме. У чэрвені 1927 года зноў накіраваны ў Заходнюю Беларусь. Па даручэнні ЦК КПЗБ 16 сакавіка 1928 года разам з А. Капуцкім забіў М. Гурына-Маразоўскага. Арыштаваны польскімі ўладамі ў 1929 годзе; прыгавораны да пажыццёвай катаргі.

З 15 верасня 1932 года ў БССР у выніку абмену палітвязнямі паміж Польшчай і СССР. Пісаў успаміны. Прыцягваўся да допытаў у снежні 1933 года па справе «Беларускага нацыянальнага цэнтра». Арыштаваны 21 жніўня 1937 года; 5 кастрычніка 1937 года прыгавораны да расстрэлу. Рэабілітаваны 11 мая 1957 года.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (20):
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Ашмянскім павеце (Расійская імперыя)
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1899 годзе
Катэгорыя·Рэабілітаваныя ў СССР
Катэгорыя·Памерлі ў 1937 годзе
Катэгорыя·Члены Камуністычнай партыі Заходняй Беларусі
Катэгорыя·Справа Беларускага нацыянальнага цэнтра
Катэгорыя·Рэвалюцыянеры Беларусі
Катэгорыя·Рэпрэсаваныя ў Польскай Рэспубліцы (1918—1939)
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Члены КПСС
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Іўеўскім раёне
Катэгорыя·Артыкулы пра асоб без партрэтаў
Катэгорыя·Памерлі ў Мінску
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Памерлі 7 кастрычніка
Катэгорыя·Публіцысты Беларусі
Катэгорыя·Рэпрэсаваныя ў БССР
Катэгорыя·Расстраляныя ў Беларусі
Катэгорыя·Публіцысты XX стагоддзя