wd wp Пошук:

Сюй Бэйхун

Сюй Бэйхун (19 ліпеня 1895 — 26 верасня 1953) — кітайскі жывапісец і графік, адзін з першых кітайскіх мастакоў XX стагоддзя, які аб’яднаў нацыянальныя мастацкія традыцыі з дасягненнямі еўрапейскай жывапісу.

Нарадзіўся ў павеце Ісін правінцыі Цзянсу (Усходні Кітай) у сям’і мастака і паэта Сюй Дачжана. У дзяцінстве Сюй Бэйхун любіў змалёўваць ілюстрацыі да кнігі «Слова пра жывапіс з саду з гарчычнае зерне», кожны раз дзівячыся майстэрству аўтара мастака Жэнь І. Вучыўся ў свайго бацькі Сюй Дачжана ў Шанхаі і ў Парыжы (з 1919) ў П. А. Ж. Даньян-Буўрэ. У 1919 годзе ён вытрымаў экзамен, які даваў права паехаць за казённы кошт вучыцца ў Парыж, у Нацыянальную Вышэйшую Мастацкую школу. За гады вучобы ён авалодаў тэхнікай малявання з натуры, потым ён здзейсніў паездкі ў Германію, Бельгію, Швейцарыю і Італію, дзе знаёміўся з палотнамі вялікіх заходніх майстроў.

У 1928 годзе Сюй Бэйхун вярнуўся ў Кітай, дзе па запрашэнні заняў пасаду прафесара кафедры жывапісу ў Цэнтральным універсітэце ў Нанкіне. Пазней заняў пасаду дэкана Мастацкага факультэта Пекінскага ўніверсітэта. Ён выступаў за рэформу мастацкага выкладання, за ўвядзенне ў навучальны курс заходне-еўрапейскай тэхнікі жывапісу. Паводле яго запрашэнні прафесарам Нанкінскім універсітэта быў прызначаны таксама Цы Байшы. На 30-я гады прыходзіцца першы Кульмінацыйны перыяд у творчасці Сюй Бэйхуна. У 1934 наведаў СССР. У гады Кітайскай Народнай Рэспублікі Сюй Бэйхун займаў пасаду рэктара Цэнтральнай акадэміі мастацтваў у Пекіне (1949-53) і старшыні Усекітайскай асацыяцыі дзеячаў літаратуры і мастацтва, выхаваў плеяду мастакоў новага Кітая.

Памёр ад інсульту ў 1953 годзе. Пасля смерці ў яго доме ў Пекіне адкрыты музей.

Зноскі

  1. 1 2 RKDartists Праверана 23 жніўня 2017.
  2. 1 2 Xu Beihong // Benezit Dictionary of Artists — 2006. — ISBN 978-0-19-977378-7 Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Chinees // NMVW-collection website Праверана 16 студзеня 2020.
  4. (unspecified title) Праверана 5 ліпеня 2019.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (17):
Катэгорыя·Графікі паводле алфавіта
Катэгорыя·Памерлі ў Пекіне
Катэгорыя·Артыкулы пра мастакоў без партрэтаў
Катэгорыя·Артыкулы пра мастакоў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Памерлі ў 1953 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылка на Вікісховішча непасрэдна ў артыкуле
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без подпісу
Катэгорыя·Мастакі паводле алфавіта
Катэгорыя·Памерлі 26 верасня
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1895 годзе
Катэгорыя·Выпускнікі Нацыянальнай вышэйшай школы прыгожых мастацтваў
Катэгорыя·Выпускнікі Акадэміі Жуліяна
Катэгорыя·Старонкі з нелікавымі аргументамі formatnum
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Мастакі Кітая
Катэгорыя·Нарадзіліся 19 ліпеня
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных