wd wp Пошук:

Сэцэсія

У паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Сэцэсія (значэнні). Сэцэ́сія[1] (лац.: secessio — сыход; ад secedo — сыходжу) — выхад са складу дзяржавы (як правіла федэратыўнай) якой-небудзь яго часткі (як правіла, суб’екта федэрацыі). Вынік сепаратызму; антонім анексіі. Тэрмін у гэтым значэнні з’явіўся падчас амерыканскай Вайны за незалежнасць.

Права на сэцэсію можа прызнавацца правам дзяржавы, з якой адбываецца выхад (напрыклад, Канстытуцыі СССР 1924, 1936 і 1977 гадоў), ці не прызнавацца (напрыклад, Канстытуцыя СФРЮ). У другім выпадку пры спробах сэцэсіі ўзнікае прававое пытанне аб прымянімасці прынцыпу тэрытарыяльнай цэласнасці дзяржавы або права народа на самавызначэнне (міжнароднае права безумоўна аддае прыярытэт праву на самавызначэнне ў выпадку калоній).

У Вялікабрытаніі і Канадзе для незалежнасці гістарычных частак, каланіяльных і залежных тэрыторый досыць правядзенні рэферэндуму і падтрымкі сэцэсіі большасцю галасоў. Хоць праведзеныя рэферэндумы (1980, 1995, 2014) не далі станоўчага выніку, блізкая магчымасць здабыць незалежнасць ёсць у Квебека і Шатландыі, дзе колькасць прыхільнікаў аддзялення расце. Падобнымі ж правамі тэарэтычна могуць скарыстацца і астатнія часткі Вялікабрытаніі — Англія, Паўночная Ірландыя і Уэльс.

Заканадаўства ЗША не прадугледжвае (але і не забараняе) сэцэсію штатаў. Аднак, для незалежнасці асацыяванага Пуэрта-Рыка і шэрагу ціхаакіянскіх астравоў досыць адпаведнага выніку рэферэндуму, хоць іх насельніцтва такое волевыяўленне не выказала.

Дзеючай Канстытуцыяй РФ права на сэцэсію не прадугледжана[2][3][4]. Канстытуцыйны Суд РФ у Пастанове ад 13 сакавіка 1992 г. № 3-П сфармуляваў прававую пазіцыю, паводле якой аднабаковае ўсталяванне суб’ектам федэрацыі такога права «азначала б прызнанне правамернасці поўнага ці частковага парушэння тэрытарыяльнага адзінства суверэннай федэратыўнай дзяржавы і нацыянальнага адзінства народаў, якія яе насяляюць. Любыя дзеянні, якія ставяць мэтай парушэнне гэтага адзінства, наносяць шкоду канстытуцыйнаму ладу Расійскай Федэрацыі і несумяшчальны з міжнароднымі нормамі аб правах чалавека і правах народаў»[5].

У апошнія дзесяцігоддзі шмат народаў і сепаратысцкіх рухаў змагаліся за незалежнасць, але, апроч узнікнення новых краін пры распадах СССР, Чэхаславакіі, Югаславіі, пры спыненні асацыяцыі са ЗША шэрагу ціхаакіянскіх астравоў і пры дэкаланізацыі Намібіі і Усходняга Тымора, паспяховая сэцэсія адбылася толькі ў выпадку Бангладэш, Сінгапура, Эрытрэі і Паўднёвага Судана.

У 1861 годзе сэцэсію са Злучаных Штатаў здзейснілі Канфедэратыўныя Штаты Амерыкі, што прывяло да грамадзянскай вайне.

Літаратура

Гл. таксама

Зноскі

  1. Напісанне «Сэцэ́сія» ў адпаведнасці са Слоўнік беларускай мовы / Нац. акад. навук Беларусі, Ін-т мовы і літ. імя Я. Коласа і Я. Купалы; ўклад. Н. П. Еўсіевіч [і інш]; навук. рэд. А. А. Лукашанец, В. П. Русак. - Мінск : Беларус. навука, 2012. - 916 с. - ISBN 978-985-08-1365-7 : 53 334 р.
  2. Сецессия — Конституционное право РФ — Яндекс. Словари Архівавана 23 верасня 2015.
  3. Комментарий к Конституции Российской Федерации (под ред. В. Д. Зорькина, Л. В. Лазарева). — Эксмо, 2010 г.
  4. Конституция Российской Федерации: доктринальный комментарий (постатейный) (под ред. Ю. А. Дмитриева). — «Деловой двор», 2009 г. (289 страниц)
  5. Постановление Конституционного Суда РФ от 13 марта 1992 г. «По делу о проверке конституционности Декларации о государственном суверенитете Татарской ССР от 30 августа 1990 года, Закона Татарской ССР от 18 апреля 1991 года «Об изменениях и дополнениях Конституции (Основного Закона) Татарской ССР», Закона Татарской ССР от 29 ноября 1991 года «О референдуме Татарской ССР», постановления Верховного Совета Республики Татарстан от 21 февраля 1992 года «О проведении референдума Республики Татарстан по вопросу о государственном статусе Республики Татарстан» (нявызн.). Демократия.ру. Праверана 4 кастрычніка 2013.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (2):
Катэгорыя·Сепаратызм
Катэгорыя·Міжнароднае права