Сэрцападобнік рабрысты[1] (Cardium costatum) — від марскіх двухстворкавых малюскаў сямейства сэрцападобнікаў. Ракавіна рабрыстая, белая, даўжынёй 8 см. Жыве ля заходняга ўзбярэжжа Афрыкі.
Ракавіну малюска мастакі часта малявалі на карцінах, напрыклад, у «Нараджэнне Венеры» С. Бацічэлі. Яе форма выкарыстаная таксама ў архітэктурным дэкоры стылю ракако (ракайль).