wd wp Пошук:

Сын беларуса

«Сын беларуса» — заходнебеларуская газета. Выдавалася з 18 мая да 19 верасня 1924 г. у Вільні на беларускай мове 3 разы на тыдзень. Прадаўжала традыцыі забароненай польскімі ўладамі газеты «Голас беларуса». Выкрывала палітыку ўрада Польшчы, скіраваную на дэнацыяналізацыю ўскраін, палітычны ўціск працоўных. Адстойвала інтарэсы народных мас Заходняй Беларусі, выступала супраць польскіх партый і беларускіх праўрадавых груповак. Друкавала выступленні беларускіх дэпутатаў у польскім сейме, справаздачы пра мітынгі ў Гарадку і Беластоку, інфармавала пра работу Беларускага нацыянальнага камітэта ў Вільні. Да 10-й гадавіны з пачатку 1-й сусветнай вайны змясціла антываенныя публікацыі, у якіх асуджалася палітыка дзяржаў, што развязалі вайну. Падтрымлівала змаганне за беларускія школы, культуру як сродак сацыяльнага і нацыянальнага ўсведамлення народа. Паведамляла пра жыццё беларусаў у Чэхаславакіі, Латвіі, Сербіі, БССР і ЗША. Змясціла ўспаміны пра Ф. Багушэвіча, І. Буйніцкага, І. Луцкевіча, артыкулы У. Самойлы пра творчасць К. Сваяка, апавяданне В. Адважнага. Інфармавала пра новыя беларускія кнігі. Выйшлі 42 нумары. Зачынена польскімі ўладамі.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Газеты Заходняй Беларусі
Катэгорыя·Газеты Вільнюса на беларускай мове
Катэгорыя·Вікіпедыя·Газеты без геаграфічных каардынат
Катэгорыя·Газеты паводле алфавіта