wd wp Пошук:

Сцяпан Казіміравіч Майхровіч

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Майхровіч. Сцяпа́н Казіміравіч Майхро́віч (21 чэрвеня 1908, паселішча Старэва, Слуцкі раён — 2 ліпеня 1981, Мінск) — беларускі крытык, літаратуразнавец. Кандыдат філалагічных навук (1959).

Біяграфія

У 1941 скончыў Мінскі педінстытут. У 19411943 працаваў у Маскве галоўным рэдактарам Цэнтральнага беларускага вяшчання, а пасля вайны — старэйшым навуковым супрацоўнікам Інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору АН Беларусі. Член Саюзу пісьменнікаў Беларусі з 1947.

Аўтар кніжак пра Францыска Скарыну, Янку Лучыну. Даследаваў фалькларыстыку, апублікаваў кнігу нарысаў па гісторыі беларускай дакастрычніцкай літаратуры, даследаванні «„Слова пра паход Ігаравы“ і беларуская літаратура», «Гісторыю старажытнай беларускай літаратуры» і інш.

Зноскі

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (18):
Памерлі 2 ліпеня
Вікіпедыя:Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Вучоныя паводле алфавіта
Постаці беларускай крытыкі
Літаратуразнаўцы Беларусі
Купалазнаўцы
Памерлі ў 1981 годзе
Нарадзіліся ў 1908 годзе
Нарадзіліся ў Слуцкім павеце
Асобы
Памерлі 1 ліпеня
Члены Саюза пісьменнікаў Беларусі
Нарадзіліся ў Слуцкім раёне
Выпускнікі БДПУ імя Максіма Танка
Памерлі ў Мінску
Кандыдаты філалагічных навук
Нарадзіліся 21 чэрвеня
Артыкулы пра вучоных без партрэтаў